Мікалай Георгіевіч Беражкоў

Мікалай Георгіевіч Беражкоў (12 чэрвеня 1886, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя12 сакавіка 1956, Масква, СССР) — савецкі гісторык і археограф. Доктар гістарычных навук (1946 год). Вучань М. К. Любаўскага.

Мікалай Георгіевіч Беражкоў
Дата нараджэння 12 (24) чэрвеня 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1956(1956-03-12) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мацвей Кузьміч Любаўскі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка гімназіі. Скончыў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, дзе атрымаў добрую падрыхтоўку па мовах. Вучыўся і гуляў разам з Я. М. Свярдловым[1]. У 1910 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе выкладаў спецыяліст па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага М. К. Любаўскага.

У 19101919 гадах працаваў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі; адначасова (у 19181919 гадах) — асістэнт Маскоўскага археалагічнага інстытута. У наступныя гады выкладаў у ВНУ Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Разані. У 19241934 гадах працаваў у Музеі рэвалюцыі СССР, у 19341936 гадах — у музеі «Катарга і ссылка», у 19361951 гадах — у Інстытуце гісторыі АН СССР.

Навуковыя інтарэсыПравіць

Займаўся крыніцазнаўствам, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, якому прысвяціў серыю артыкулаў. Асноўным яго даследаваннем з’яўляецца доктарская дысертацыя «Літоўская метрыка як гістарычная крыніца» (1946 год). Апошнія гады жыцця займаўся храналогіяй рускіх летапісаў.

ТворыПравіць

  • Литовская метрика как исторический источник. Т. 1: О первоначальном составе книг Литовской Метрики по 1522 г. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1946. — 179 с.
  • О хронологии русских летописей по XIV век включительно // Исторические записки. — 1947. — № 23. — С. 325—363.
  • Хронология русского летописания / Предисл. Н. Н. Улащика. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 376 с.

Зноскі

ЛітаратураПравіць