Мікалай Георгіевіч Гарын-Міхайлоўскі

рускі пісьменнік і інжынер

Мікала́й Георгіевіч Га́рын-Міхайло́ўскі (руск.: Николай Георгиевич Гарин-Михайловский; 8 лютага (20 лютага) 1852, Санкт-Пецярбург — 27 лістапада (10 снежня) 1906, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і інжынер

Мікалай Гарын-Міхайлоўскі
Николай Георгиевич Гарин-Михайловский
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Николай Георгиевич Михайловский
Псеўданімы Н. Гарин
Дата нараджэння 8 (20) лютага 1852[1][2][…] ці 20 лютага 1852(1852-02-20)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада (10 снежня) 1906[1][3] (54 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, інжынер
Гады творчасці 18921906
Кірунак рэалізм
Мова твораў руская
Дэбют «Детство Тёмы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў старажытнай дваранскай сям'і, яго ахрышчвалі цар Мікалай I і маці рэвалюцыянеркі Веры Засуліч.

Вучыўся ў адэскай Рышэльеўскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, адкуль перайшоў у Інстытут шляхоў паведамлення (скончыў у 1878 годзе). Праслужыўшы каля 4 год у Балгарыі і пры ўзвядзенні Батумскага порта, ён пажадаў «сесці на зямлю» і правёў 3 гады ў вёсцы, у Самарскай губерні, але гаспадарства не на звычайных пачатках не пайшло на лад, і ён ізноў паступіў на службу, прыняўшы ўдзел у будаўніцтве Трансіба.

Заўчасна сканчаўся ў Пецярбургу падчас пасяджэння ў рэдакцыі легальнага бальшэвіцкага часопіса «Веснік жыцця» ад параліча сэрца. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак.

Інжынерна-будаўнічая дзейнасць правіць

У 1891 годзе Гарын-Міхайлоўскі кіраваў вышуквальнай партыяй, якая выбірала месца для будаўніцтва чыгуначнага моста цераз Об для Транссібірскай магістралі, і менавіта ён адхіліў варыянт узвядзення гэтага збудавання ў раёне Томска. Гэтае рашэнне ў далейшым прывяло да выбару ўчастка на тэрыторыі будучага Новасібірска і сыграла важную ролю ў развіцці горада.

Існуе легенда, што на адным з участкаў будаўніцтва чыгункі інжынеры сутыкнуліся з наступнай праблемай: неабходна было абагнуць буйны холм ці ўцёс, абраўшы для гэтага найбольш кароткую траекторыю (бо кошт кожнага метра чыгункі быў вельмі высокім). Гарын-Міхайлоўскі паведаміў, што ўвесь дзень назіраў за птушкамі — дакладней, за тым, якім шляхам яна абляталі холм. Ён падлічыў, што яны лятаюць больш кароткім шляхам, эканомячы высілкі, і вырашыў скарыстацца іх маршрутам. У далейшым дакладныя разлікі, заснаваныя на касмічных здымках, паказалі, што рашэнне Гарына-Міхайлоўскага, прынятае па назіранню за птушкамі, было верным.

Літаратурная дзейнасць правіць

На літаратурную ніву выступіў у 1892 аповесцю «Детство Тёмы», якая мела вялікі поспех, і апавяданнем «Несколько лет в деревне». У часопісе «Русском богатстве ён надрукаваў затым працяг аповесці «Детства Тёмы» — аповесць «Гимназисты», і пасля аповесць «Студенты» — працяг «Гимназистов». Апошняя частка тэтралогіі — «Инженеры» была надрукавана ў 1907. «Деревенские панорамы» і іншыя аповеды выйшлі асобна пад загалоўкам «Очерки и рассказы» (Пецярбург, 1893—1895); асобна выдадзеныя таксама «Гимназисты» (Пецярбург, 1895). Як спецыяліст-інжынер, Мікалай Міхайлоўскі палка адстойваў у «Новом времени», «Русской жизни» і інш. выданнях пабудову таннай чыгункі.

Падарожнічаў па Далёкім Усходзе, пакіную пуцявыя зацемкі «По Корее, Маньчжурии и Ляодунскому полуострову» (1899), «Корейские сказки» (выд. 1899).

Беларускія пераклады правіць

  • Гарын-Міхайлоўскі, Мікалай Георгіевіч. Дзяцінства Цёмы: Апавяданні / Н.Гарын; Пер. О.І.Сакалоўская, 1949.

Зноскі

Спасылкі правіць