Мікалай Геранім Сяняўскі
Мікалай Геранім Сяняўскі (1645 — 5 снежня 1683) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (1668—1674) і маршалак надворны каронны (1674—1680), ваявода валынскі (1680—1683), гетман польны каронны з 1683.
Мікалай Геранім Сяняўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Hieronim Sieniawski | |||||||
![]() М. Г. Сяняўскі. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Ян Ябланоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Анджэй Патоцкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1645[1][2][…] | ||||||
Смерць |
15 снежня 1683 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сяняўскія | ||||||
Бацька | Адам Геранім Сяняўскі[d] | ||||||
Маці | Вікторыя Альжбета з Патоцкіх[d] | ||||||
Жонка | Цэцылія Марыя з Радзівілаў | ||||||
Дзеці | Тэафіла з Сяняўскіх[d], Адам Мікалай Сяняўскі і Іаана з Сяняўскіх[d] | ||||||
Дзейнасць | палкаводзец | ||||||
Званне | ротмістр | ||||||
![]() |
Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскай староствы. Граф «на Шклове і Мышы».
БіяграфіяПравіць
З магнацкага роду Сяняўскіх герба «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.
У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.
За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся з езуіцкім калегіумам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.
Ваяваў за Яна Казіміра з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 1673—1674 праводзіў самастойныя аперацыі на Падоллі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную там заразу памёр неўзабаве пасля перамогі.
З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[4].
У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137698089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Mikołaj Hieronim Sieniawski // NUKAT — 2002.
- ↑ Mikołaj Hieronim Sieniawski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
ЛітаратураПравіць
- Красноў М. Сяняўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 653. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Геранім Сяняўскі