Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін

Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін (нар. 1922, в. Арлоўка, Амурская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін
Дата нараджэння снежань 1922
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Званне сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна медаль «За адвагу»

Біяграфія

правіць

Адукацыя няпоўная сярэдняя. З 15 гадоў пачаў працаваць у калгасе. З 1939 года жыў і працаваў у горадзе Куйбышевка-Усходняя (цяпер Белагорск) Амурскай вобласці. У чэрвені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію Куйбышаўскі райваенкаматам.

Летам 1944 года быў камандзірам аддзялення 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Антонам Масліковым, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне переправочнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі[2].

Зноскі

  1. Веснин, Николай Дмитриевич
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.