Мікалай Емяльянавіч Заяц
Мікалай Емяльянавіч Заяц (нар. 4 студзеня 1943, в. Страдзеч, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 красавіка 2004) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь (1998).
Мікалай Емяльянавіч Заяц | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 2004 (61 год) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 4 студзеня 1943 года ў в. Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1969). З 1969 года — старэйшы метадыст Міністэрства фінансаў БССР. З 1976 года — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1978 года — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. З 1991 года — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1998 года — прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года — загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Адначасова з 1994 года — член Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь.
Памёр 27 красавіка 2004 года.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы ў галіне фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі, валютна-фінансавага і бюджэтнага рэгулявання, цэнаўтварэння, эканомікі і фінансаў аграпрамысловага комплексу. Узначальваў навуковыя калектывы па распрацоўцы праектаў Падатковага кодэкса і канцэпцыі фарміравання бюджэту, якія ўвайшлі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце»; пілотнай праграмы па страхаванні крэдытаў, выдадзеных на інавацыйныя мэты; на працягу шэрагу гадоў кіраваў працай па штоквартальным маніторынгу тэндэнцый у макраэканамічнай сферы; удзельнічаў у распрацоўцы праграмы фінансавага аздараўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь, прынятай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да рэалізацыі. З’яўляецца каардынатарам Дзяржаўнай праграмы «Нацыянальная эканоміка і стратэгія развіцця», шэф-рэдактарам, навуковым кансультантам, адным з заснавальнікаў навукова-практычнага часопіса «Фінансы, улік, аўдыт». Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены падручнікі па тэорыі фінансаў, падатках, фінансах прадпрыемстваў і інш.
Аўтар больш за 130 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 12 падручнікаў.
Асноўныя працыПравіць
- Теория финансов. Мн., 1999 (у суаўт.).
- Финансы предприятий АПК. Мн., 2000 (у суаўт.).
- Теория налогов. Мн., 2002.
ЛітаратураПравіць
- Заяц Мікалай Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 27.
- Заяц Николай Емельянович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 637.
- Заяц Николай Емельянович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 166—167.
- Заяц Николай Емельянович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 206—207.
СпасылкіПравіць
- Мікалай Емяльянавіч Заяц у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)