Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў
Мікала́й Канстанці́навіч Ана́ньеў (нар. 12 красавіка 1949, Асіповічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1998—1999).
Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Макейчык | ||||||
Пераемнік | Яўген Ворсін | ||||||
Нараджэнне |
12 красавіка 1949 (73 гады) г. Асіповічы, Магілёўская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1975) Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1989) |
||||||
Дзейнасць | трэнер | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры, у 1989 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе рабочым вагоннага дэпо, пасля службы ў Савецкай арміі працаваў на чыгуначнай станцыі Асіповічы.
1970—1971 — узначальваў камітэт па фізкультуры і спорце пры Асіповіцкім райвыканкаме.
1971-1979 — Завуч, старшы трэнер па баскетболе Асіповіцкай ДЮСШ.
1979-1986 — Працаваў на розных пасадах у Асіповіцкім гаркаме КПБ і райвыканкаме.
1986-1987 — Намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама.
1987-1997 — Старшыня камітэта па фізічнай культуры і спорце Магілёўскага аблвыканкама.
1997-1998 — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.
У 1998-1999 — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[2][3].
У 2000—2001 — Намеснік начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
3 кастрычніка 2001 года распараджэннем прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, 9 ліпеня 2004 г. вызвалены ад пасады памочніка.
Быў прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.
22 студзеня 2010 года прэзідэнт даў згоду на прызначэнне генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс Мінск-Арэна».
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускага саюза канькабежцаў.
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1998 № 117 «Аб прызначэнні М. К. Ананьева Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 1999 г. № 224 «Аб вызваленні М. К. Ананьева ад пасады Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»