Мікалай Канстанцінавіч Шут
Мікалай Канстанцінавіч Шут (30 снежня 1916 — 30 сакавіка 1977) — лётчык-знішчальнік, маёр, Герой Савецкага Саюза.
Мікалай Канстанцінавіч Шут | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1977 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1938—1949 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 30 снежня 1916 ў вёсцы Плешчаніцы Мінскай губерні[1] у сям’і служачага. Скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу металістаў, аўташколу ў Бабруйску і рабфак пры Мінскім медыцынскім інстытуце. З 1936 г. працаваў на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Скончыў Мінскі аэраклуб. У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У тым жа годзе, скончыўшы Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, стаў лётчыкам-знішчальнікам.
У 1939 годзе быў накіраваны на Далёкі Усход. На знішчальніку І-16 удзельнічаў у паветраных баях у раёне ракі Халхін-Гол.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьСа снежня 1941 года ваяваў на Крымскім, з мая 1942 года — на Паўднёвым, з сакавіка 1943 года — на Варонежскім, з ліпеня 1943 года — на Стэпавым, з кастрычніка 1943 года — на 2-м Украінскім, з ліпеня 1944 года — на 1-м Украінскім франтах.
Першыя паветраныя баі правёў на Керчанскім паўвостраве ў якасці камандзіра звяна. Летам 1943 года старшы лейтэнант Шут камандаваў эскадрылляй 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка.
Да верасня 1943 года памочнік камандзіра 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе 203-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га Штурмавога Авіяцыйнага Корпуса 5-й Паветранай Арміі Стэпавага фронту старшы лейтэнант Шут зрабіў 315 баявых вылетаў, правёў 86 паветраных баёў, асабіста збіў 14 і ў групе 1 самалёт праціўніка[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старэйшаму лейтэнанту Шут Мікалаю Канстанцінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2][3].
Вялікую Айчынную вайну скончыў у небе Берліна і Прагі.
Савецка-японская вайна
правіцьУ жніўні-верасні 1945 года ўдзельнічаў у савецка-японскай вайне. Ваяваў на 1-м Далёкаўсходнім фронце, быў памочнікам камандзіра 281-га асобнага транспартнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе. Удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай аперацыі[4].
Пасляваенны час
правіцьУ 1945 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. Камандаваў авіяэскадрылляй ВПС на Далёкім Усходзе. З 1947 года — намеснік камандзіра авіяэскадрыллі (Закаўказская і Адэская ваенныя акругі). З мая 1949 года маёр М. К. Шут — у запасе. У 1950—1959 гадах жыў у Беларусі — у вёсцы Пухавічы, працаваў загадчыкам клубам. Затым пераехаў у Малдову ў горад Ціраспаль, працаваў шафёрам.
Памёр 30 сакавіка 1977 года. Пахаваны на могілках «Далёкія» у Ціраспалі.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» (04.02.1944)[2];
- ордэн Леніна (04.02.1944);
- два ордэны Чырвонага Сцяга (22.07.1943[5]; 25.12.1943);
- ордэн Аляксандра Неўскага (22.10.1944)[6];
- медалі.
Памяць
правіцьУ Ціраспалі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою.
Зноскі
- ↑ Цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць
- ↑ а б в Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
- ↑ Герои страны: Шутт Николай Константинович.
- ↑ Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
- ↑ Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
Літаратура
правіць- Бодрихин Н. Г. Советские асы. — М.: ЗАО КФК «ТАМП», 1998.
- Быков М. Ю. Асы Великой Отечественной. — М.: «Яуза; ЭКСМО», 2007.
- Красовский С. А. Жизнь в авиации. — Минск: Беларусь, 1978.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
правіцьМікалай Канстанцінавіч Шут на сайце «Героі краіны»
- Шутт Николай Константинович . Борисоглебское высшее военное авиационное училище лётчиков имени В. П. Чкалова. Праверана 12 красавіка 2014.
- Шутт Николай Константинович(недаступная спасылка). Плещеницы.by. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017. Праверана 13 красавіка 2014.