Мікалай Крыштаф Халецкі
Мікалай Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі мечнік літоўскі (1615—1650), ваявода новагародскі (1650—1653); староста алькеніцкі, ляйпунскі і аліцкі.
Мікалай Халецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Мікалай Халецкі. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
![]() Герб «Халецкі» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Храптовіч | ||||||
Пераемнік | Пётр Казімір Вяжэвіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Халецкі | ||||||
Пераемнік | Юрый Тызенгаўз | ||||||
Нараджэнне | каля 1589[1] | ||||||
Смерць | 7 красавіка 1653 | ||||||
Род | Халецкія[d] | ||||||
Бацька | Дзмітрый Халецкі | ||||||
Маці | Рэгіна з Дыбоўскіх[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.
Пачаўшы сваё навучанне ў Віленскай акадэміі, працягнуў яго дванаццацігадовым падарожжам па-за мяжой. Вучыўся ў Лёвене (Галандыя) і парыжскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасці» («Laurea Corona Sapientiae») і званне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненне дасканаласці ў вольных навуках. Там жа, у сталіцы Францыі, апублікаваў у 1606 годзе свой першы твор — панегірык у гонар Яна Замойскага.
Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.
Падчас польска-шведскай вайны 1617—1618 гг. выставіў уласную харугву. Пры штурме Парнава прабіўся да яго муроў і першым узарваў петарду[2]. Браў удзел у вайна з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. У Алькеніках трымаў кузню і пушкарню, якія забяспечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[3].
Асноўныя творыПравіць
Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:
Зноскі
- ↑ Krzysztof Chalecki // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Г. Галенчанка. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ—XVIII ст. Архівавана 26 лістапада 2011. // «Герольд Litherland» № 3—4 (7—8). С. 87—102.
- ↑ Oskar Halecki. Mikołaj Krzysztof Chalecki // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 251—252.
ЛітаратураПравіць
- Oskar Halecki, Mikołaj Krzysztof Chalecki, w: Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1937, t. III, s. 251—252.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Крыштаф Халецкі