Мікалай Кузьміч Казлоўскі
Мікалай Кузьміч Казлоўскі (1917—1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Мікалай Кузьміч Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1943 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | бранятанкавыя войскі |
Гады службы | 1939—1940 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьМікалай Казлоўскі нарадзіўся 15 снежня 1917 года ў вёсцы Гапонавічы (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў слесарам-наладчыкам. У 1939 годзе Казлоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У красавіку 1942 года ён паскораным курсам скончыў Сызранское танкавае вучылішча і быў накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у Курскай бітве. Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Мікалай Казлоўскі камандаваў танкавай ротай 59-й гвардзейскай танкавай брыгады 8-га гвардзейскага танкавага корпуса, 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днепр[1].
26 верасня 1943 года рота Казлоўскага адной з першых пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Зарубінцы Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украінскай ССР і прыняла актыўны ўдзел у баях за ўтрыманне плацдарма, адбіўшы 6 варожых контратак. У выніку тых баёў было знішчана 5 нямецкіх танкаў, 2 батарэі мінамётаў, 5 кулямётаў, 2 аўтамашыны з пяхотай, больш за 200 салдат і афіцэраў праціўніка. 14 кастрычніка 1943 года Казлоўскі загінуў у раёне вёскі Вялікі Букрын Мироновского раёна Кіеўскай вобласці. Пахаваны ў Вялікім Букрыне[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі, за паспяховае фарсіраванне Дняпра, трывалае замацаванне плацдарма на яго заходнім беразе і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі лейтэнант Мікалай Казлоўскі пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі. Навечна залічаны ў спісы асабовага складу вайсковай часткі[1].
У гонар Казлоўскага названая вуліца ў Крупках, усталяваны бюст у Гапонавічах, названая школа, у якой ён вучыўся[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Мікалай Кузьміч Казлоўскі на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 432.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. Кн. 1. М.: Политиз, 1990.