Мікалай Кузьміч Навумчык

Мікалай Кузьміч Навумчык (19161994) — лётчык-ас, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Мікалай Кузьміч Навумчык
Дата нараджэння 15 ліпеня 1916(1916-07-15)
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 17 лютага 1994(1994-02-17) (77 гадоў)
Месца смерці Чарнігаў
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19371957
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мікалай Навумчык нарадзіўся 15 ліпеня 1916 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў спачатку на кандытарскай фабрыцы «Камунарка», затым на станкабудаўнічым заводзе. Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1937 годзе Навумчык быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1941 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да лютага 1945 года гвардыі капітан Мікалай Навумчык камандаваў эскадрылляй 42-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 216-й змешанай авіядывізіі 4-й паветранай арміі  (руск.) Паўночна-Каўказскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 39 паветраных баях, збіўшы 8 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 мая 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Навумчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 907[1].

У 1946 годзе Навумчык скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[2]. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка Навумчык быў звольнены ў запас. Жыў у Чарнігаве. Памёр 17 лютага 1994 годзе, пахаваны на Яцэўскіх могілках Чарнігава[1].

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

У Чарнігаве, на доме дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Мікалай Кузьміч Навумчык на сайце «Героі краіны»
  2. Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В.Е. Зенков. — Москва, 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. (руск.)
  • Коллектив авторов. История командного факультета Военно-воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контракт РЛ», 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7. (руск.)
  • Лазарев Х. Г. Братство, рождённое в огне. — Орджоникидзе, 1976. (руск.)
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)