Мікалай Лапіцкі
Мікалай Лапіцкі (13 снежня 1907, в. Грэлікі[2], Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 8 жніўня 1976, Глен-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, публіцыст, педагог. Магістр багаслоўя. Дзеяч беларускай эміграцыі.
Мікалай Лапіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 снежня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1976 (68 гадоў) ці 8 жніўня 1970[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Сцяпан Грышкевіч[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і Сцяпана і Домны. Рэлігійныя бацькі далі дзецям традыцыйнае хрысціянскае выхаванне. У 1934 г. прыняў дыяканскія пасвячэнні, неўзабаве — сан прасвітэра. У 1935 г. атрымаў ступень магістра багаслоўя за працу «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панавання Уладыслава Ягайлы». Служыў у прыходзе ў Ашмянах. У 1935 г. прызначаны настаяцелем у Свята-Пакроўскую царкву ў Сцяфанполле (Дзісенскі павет), дзе служыў да 1942 г. Быў жанаты з Валянцінай Трафімук. У Сцяфанполлі ў М. Лапіцкага нарадзіўся сын. З 1942 года ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у Мінскім царкоўным саборы (1942), які абвясціў аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў чэрвені 1944 года.[2]
Пасля 1944 г. эмігрыраваў, спачатку ў Германію. У Рэгенсбургу М. Лапіцкі арганізаваў беларускі праваслаўны прыход і кіраваў будаўніцтвам царквы, якая ў 1946 г. была асвечана ў гонар Ефрасінні Полацкай. Некаторы час быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе. З 1950 года ў ЗША, дзе таксама актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. Быў настаяцелем беларускай парафіі ў Саўт-Рыверы і парафіяльнай школы пры ёй, дзе сам быў выкладчыкам. Удзельнічаў у выданні часопісу «Царкоўны Сьветач», пэўны час быў яго рэдактарам.
Памёр у Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мястэчка Глен-Спэй (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могільніках у Саўт-Рыверы.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ а б Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 641. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
правіць- Адамковіч А. Тры жыцці Сцяпанпольскай царквы // Бацькаўшчына, № 10. — кастр. 2009;
- Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: Зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн., 2007;
- Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч // Каментары. — Мн., 2011. — С. 203.
- Цярпіцкі, В. Сьвятой памяці а. пратапрасьвіцер Мікалай Лапіцкі // Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады. — 1989. — № 12. — С. 9.