Мікалай Леанідавіч Геноў

(Пасля перасылкі з Мікалай Леанідавіч Генаў)

Мікалай Леанідавіч Геноў (30 студзеня 1930, Полацк — 22 лютага 2002) — беларускі трэнер, заснавальнік наваполацкай школы водналыжнага спорту.

Мікалай Леанідавіч Геноў
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 30 студзеня 1930(1930-01-30)
Памёр 22 лютага 2002(2002-02-22) (72 гады)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

У час Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Бугульмінскім раёне Татарскай АССР працаваў у калгасе. У 1944 годзе вярнуўся ў Полацк, паступіў вучнем у радыёмайстэрню. У 1951 годзе прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў на Паўночным ваенным флоце. З 1959 года працаваў у УМ-141 г. Наваполацка на пасадзе кранаўшчыка на будаўніцтве аб’ектаў Полацка і Наваполацка.

Адзін з арганізатараў фізкультурнага руху ў Наваполацку. Заснаваў водналыжную школу імя Ю. А. Гагарына (19 мая 1968 года быў прыняты статут клуба Наваполацкіх водналыжнікаў). Першы з наваполацкіх трэнераў атрымаў званне «Заслужаны трэнер БССР» (1980).

У 1967 годзе за вялікі ўклад у будаўніцтва Наваполацка ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

22 лютага 2002 годзе Мікалай Леанідавіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Узнагароды правіць

  • Заслужаны трэнер БССР (1980)
  • знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2000)
  • ордэн «Знак Пашаны» (1967)
  • медаль «За заслугі» (2003)
  • Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка (2003)

Памяць правіць

У 2003 годзе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прысвоіла СДЮШАР па водналыжным спорце г. Наваполацка імя М. Л. Генова. Пачынаючы з 2003 года ў Наваполацку праходзіць міжнародны турнір памяці М. Л. Генова з удзелам спартсменаў з розных краін свету.

У памяць аб М. Л. Генове ў 2004 годзе адкрыта мемарыяльная дошка[1].

Імя М. Л. Генова носіць адна з вуліц Наваполацка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Быньков, А. Парящие над водой / А. Быньков // Витебские вести. — 2015. — 10 сент. — С. 15.
  • В память о Николае Генове // Информ Плюс (Полоцк). — 2011. — 29 сент. — С. 5.
  • Генов Николай Леонидович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 6.
  • Малашеня, Л. С именем Николая Генова / Л. Малашеня // Витебские вести. — 2015. — 14 февр. — С. 11.
  • Только вперёд! // Новополоцк сегодня. — 2016. — 10 июня. — С. 7.
  • Факеев, В. Он море прописал на суше / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2013. — 15 февр. — С. 2.
  • Факеев, В. Союз всемирный нас отметил / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). — 2013. — 22 февр. — С. 3.
  • Факеев, В. Яркий след на земле и воде / В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2016. — 21 июня. — С. 4.