Мікалай Лукіч Тарасікаў

Беларускі савецкі мастак

Мікалай Лукіч Тарасікаў (3 (16) снежня 1908, Омск — 11 ліпеня 1965, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, графік, майстар экслібрыса.

Мікалай Лукіч Тарасікаў
Мікола Тарасікаў
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1930
Дата нараджэння 16 снежня 1908(1908-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1965(1965-07-11) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 Беларуская ССР
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм, імпрэсіянізм
Вядомыя працы Партрэт акадэміка М. М. Нікольскага
Заступнікі Анатоль Астрэйка
Уплыў Сяргей Каўроўскі, Фёдар Фогт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Омску, у сям'і ссыльнага беларуса, які быў родам з Гомеля. Бацька будучага мастака, Лука Іванавіч, быў сасланы на катаргу за ўдзел у рэвалюцыйным руху ў пачатку XX стагоддзя. Маці, Алена Фёдараўна Чыкішава, была з мясцовага мяшчанскага саслоўя. Яе продкі былі з данскога казацтва.

З дзяцінства меў схільнасць да малявання. У юнацтве захапляўся наватарскай творчасцю паэтаў Уладзіміра Маякоўскага, Веліміра Хлебнікава, іх кубафутурызмам. У выяўленчым мастацтве яго захаплялі Пабла Пікаса і кубізм, Казімір Малевіч і экспрэсіянізм. У асабістым дзённіку Мікола Тарасікаў так характэрызаваў сваіх куміраў:

… іх я бачыў перш за ўсё змагароў са старым руцінным салонна-модным мастацтвам і фотанатуралізмам, ілжыва-праўдападобным, гладка прыкрым і коўзкім…

У 1923 годзе сям'я Тарасікавых пераехала ў Гомель. Тут будучы мастак скончыў школу-дзевяцігодку. Займаўся жывапісам у студыі выяўленчага мастацтва. Заняткі вёў мастак Сяргей Каўроўскі. Паралельна у гэтай студыі выкладалі Абрам Маневіч, Георгій Ніскі. Адначасова стаў браць удзел у абласных выстаўках. Атрымаў некалькі ўзнагарод.

У 1925 годзе гравюра «Малочніца» Міколы Тарасікава перамагла на конкурсе ў Маскве і была надрукавана ў часопісе «Рабоче-крестьянский корреспондент». У 1927 годзе на Другой Усебеларускай мастацкай выстаўке Дзяржаўная карцінная галерэя закупіла адразу чатыры творы Тарасікава. У гэтым жа годзе атрымаў пасведчанне Усебеларускага аб'яднання мастакоў.

Праз тры гады заняткаў у студыі малады мастак паехаў паступаць у Віцебскім мастацкі тэхнікум, куда быў прыняты (1928) адразу на трэці курс, к выкладчыку Фёдару Фогту.

Па заканчэнні тэхнікума (1930) паступіў вучыцца ў Адэскі мастацкі інстытут (1931 — 1935).

Жыў і працаваў у г. Мінску (1936 — 1941, 1945 — 1965).

У 1946 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1927 г., потым прымаў удзел у болей чым пяцідзесяці мастацкіх выстаўках.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Асабісты архіў М. Тарасікава захоўваецца ў БДАМЛіМ (фонд 122)[1].

Творчасць

правіць

Мікола Тарасікаў працаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу і станковай графікі. Віртуозна валодаў рознымі мастацкімі тэхнікамі: алеем, тэмперай, акварэллю, пастэллю, алоўкам і вуглем.

Мікола Тарасікаў быў вельмі пладавітым аўтарам: замалёўкі, пейзажы, партрэты, эскізы дэкарацый да спектакляў, экслібрысы. Кніжныя знакі майстар рабіў толькі для тых людзей, каго добра ведаў і шанаваў — Пятруся Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы.

Таксама цікавіўся беларускай народнай спадчынай — выязджаў у экспедыцыі па розным куткам краіны ў поісках твораў мясцовых майстроў, наладжваў выстаўкі прадметаў народнага мастацтва — ткацтва, побытавых рэчаў, разьбы па дрэве. Пісаў артыкулы па гэтай тэматыке.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны

правіць

Вялікая Айчынная вайна аказала вялікі ўплыў на развіццё жанра выяўленчай сатыры ў беларускім мастацтве. У зборы Нацыянальнага мастацкага музея захоўваюцца гравюры Міколы Тарасікава, якія адлюстроўваюць станаўленне гэтага сатырычнага жанра на Беларусі. Мастацтвазнаўца Л. Дз. Налівайка так характарызуе гэты напрамак творчасці Міколы Тарасікава:

Вялікі сацыяльны і грамадскі змест, палітычная завостранасць, нацыянальны каларыт — вось галоўныя асаблівасці серыі лінагравюр М. Тарасікава «Вялікая Айчынная вайна» (1944), якая складаецца з шасці аркушаў. Фышызм даў магчымасць больш красамоўнага паказу яго агрэсіі ў першыя гады вайны, а таксама поўнага правалу ідэалогіі ў канцы. У гравюры «Фрыцы» падкрэсліваецца іх падабенства з чорнымі крумкачамі, што лятаюць над віселіцамі з людзьмі. Самі фашысты прадстаўлены ў вобразе групы хаўруснікаў, што нахабна пазіруюць на фоне сваіх злачынстваў. Твары іх самаўпэўненыя і нахабныя: яны ўзброены не толькі баявым арсеналам, але і знакамітай ідэяй аб «радасці нажа», пра якую марыў для «звышчалавека» Ніцшэ. На касках — свастыка, у руцэ — нож. Аркуш «Апошні фрыц» фіксуе апошнюю «позу» захопніка з паднятымі да гары рукамі. Толькі на нагах не бліскучыя боты, а сплеценыя з саломы лапці, на плячах — мяшок з-пад бульбы.

Аснову мастацкай мовы складаюць такія прыёмы, як гратэск і гіпербала, што дапамаюць зразумець тую нечалавечую героіку, якая была задумана і часткова ажыццёўленая на Беларусі. У аркушах «Трафеі» мастак знайшоў новыя сродкі выразнасці, якой становяцца кампазіцыі з выявамі падбітай тэхнікі — гармат, танкаў, кулямётаў. У выніку атрымаліся унікальныя дэкаратыўныя распрацоўкі гэтых смертаносных ўзораў знішчэння чалавека. На нашу думку, гэтыя «карцінкі» ваенных трафеяў не маюць аналагаў у мастацтве. На думку мастака Перамога — новы свет мастацтва, што пераверне старыя ўяўленні аб яе ролі ў жыцці народа. Вось што пісаў аб гэтым сам аўтар: «Найвялікшая Перамога патрабуе найвялікшай перамогі ў мастацтве — адкрыцця і працы» (Ліст да Андрэя Бембеля, 1945.).

Шматзначным прачытваецца і «Эцюд» з комінамі на папялішчах і чорнымі клубамі дыму вакол іх. Гэта таксама не малюнак з натуры, гэта — рэха вайны ў выглядзе мастацкіх вобразаў. Эмацыянальным настроем напоўнена трохчасткавая кампазіцыя-аркуш «Не забудзем, не даруем!», дзе галоўнай выявай за'яўляецца галава ўзбуджанага ад адчаю чалавека з шырока раскрытымі вачыма. Знізу — агонь, які ўздымаецца ад дахаў дамоў да самага неба[2].

Карціны і графіка М. Тарасікава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Цікавыя факты

правіць

Мастак Іван Рэй распавядаў пра Міколу Тарасікава:

«Так, у яго ніколі толкам не было сваёй майстэрні. Апошняя майстэрня, на падстрэшшы, нават не абпальвалася. Пасля смерці знайшлі ў падрамніку 400 рублеў, якія ён адклаў на чорны дзень. А як выступаў на пленумах і з’ездах! Яго звычайна не пускалі на трыбуну, але ўсё роўна не маглі заткнуць рот. Казаў: «У нас бяда з мастацтвам. І ў тым вінаваты — вы!» — і, не паварочваючыся, паказваў пальцам на прэзідыум… »[3].

Памяць

правіць

7 снежня 2015 года ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адкрылася выстаўка твораў Міколы Тарасікава, сабраных прыватнымі калекцыянерамі за мяжой. Асноўным мецэнатам гэтай экспазіцыі выступіў беларускі мастак і калекцыянер Ігар Бархаткоў[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Гугнін М. А. Тара́сікаў мікалай Лукіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 438—439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тарасікаў Мікалай Лукіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 536. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др.. — Мн.: Беларусь, 1976. — С. 339. — 400 с. — 18 000 экз.
  • Мікола Тарасікаў: успаміны аб жыцці і творчасці мастака / складальнік Я. Я. Красоўскі. — Мн .: Беларусь, 1977. — 43, [4] с. — 2 000 экз.

Спасылкі

правіць