Мікалай Леан Сапега
Мікалай Леан Сапега (1644 — 1 лютага або 10 чэрвеня 1685) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (1677—1683), ваявода брацлаўскі (з 1683), староста оўруцкі[2].
Мікалай Леан Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Leon Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Замойскі | ||||||
Пераемнік | Ян Крыштаф Гнінскі | ||||||
Нараджэнне | 1644[1] | ||||||
Смерць | не раней за 1 лютага 1685 і не пазней за 10 чэрвеня 1685 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ян Фрыдэрык Сапега | ||||||
Маці | Канстанцыя з Гербутаў | ||||||
Жонка | Ганна Харленская | ||||||
Дзеці | Адам, Ян, Яна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Казіміра Уладзіслава.
У 1664 па смерці бацькі атрымаў казацкую харугву. Браў удзел у няўдалай для Каралеўства Польскага бітве пад Брагілавам (снежань 1666), дзе яго аддзел панёс значныя страты.
З уласнай харугвай удзельнічаў у Хоцінскай бітве. Падчас кампаніі 1676 года ачоліў панцырную харугву. Браў удзел у бітве пад Венай (1683).
У 1667 абіраўся паслом на сойм. Не цікавіўся палітычнымі пытаннямі, захоўваў верасць каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму.
Ажаніўся з Ганнай Харленскай (шлюб у 1678), з якой меў сыноў Адама і Яна, дачку Яну. Пахавалі Мікалая Леана Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні[3].
Зноскі
- ↑ Mikołaj Leon Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (польск.)
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 198. (польск.)
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Леан Сапега