Мікалай Максімавіч Раганоўскі
Мікалай Максімавіч Рагано́ўскі[1] (руск.: Николай Максимович Рогановский; нар. 24 жніўня 1942) — матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1999), прафесар (1996).
Мікалай Максімавіч Раганоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Новасімбірка (Кувандыкскі раён Арэнбургскай вобласці, Расія). У 1964 годзе скончыў Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка», у 1969 годзе — аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР[2]. З 1972[1] года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Займаў пасаду дацэнта. З 1994[1] года прафесар кафедры методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Научно-методические основы конструирования учебника геометрии средней школы»[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па інтэграцыйных падыходах, сучасных тэхналогіях і методыцы навучання матэматыцы, праблемах школьнага падручніка матэматыкі, падручнікаў па геаметрыі для школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
Сярод публікацый:
- Векторное построение в стереометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Мн.: Народная асвета, 1974.
- Вектары ў курсе геаметрыі сярэдняй школы. — Мн., 1977.
- Методика преподавания математики в средней школе. — Мн., 1990.
- Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. — Мн., 1992.
- Геометрия: учебное пособие для 10-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения с 12-летним сроком обучения (углубленный уровень) / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. — Мн., 2007.
- Школьный электронный учебник математики: технология разработки и использования. / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. // Матэматыка: праблемы выкладання, 2007, № 2.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны граматай Міністэрства асветы БССР (1978), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2008, 2012), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998)[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Раганоўскі Мікалай Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Вучоныя Беларусі. Раганоўскі, Мікалай Максімавіч (доктар педагагічных навук; матэматыка; нар. 1942) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Гісторыя кафедры выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова Архівавана 22 студзеня 2021.
- Топ 100 самых цитируемых педагогов Беларуси. (Электронный ресурс) // Вестник Института образования человека. — 2016. — № 2. (руск.)