Мікалай Мікалаевіч Гэ
Мікалай Мікалаевіч Гэ (руск.: Никола́й Никола́евич Ге, 1831, Варонеж-1894) — рускі жывапісец.
Мікалай Мікалаевіч Гэ | |
---|---|
руск.: Николай Ге | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 (27) лютага 1831[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) чэрвеня 1894[1] (63 гады) ці 2 (14) чэрвеня 1894[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zoya Ge[d] і Anna Petrovna Ge[d] |
Дзеці | Q26769508? і Q28243766? |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рускі сімвалізм[d] |
Уплыў на | Іван Пятровіч Пранішнікаў[d] і Alexander Kurinny[d] |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850-57) у П. В. Басіна. У 1857-59 гадах працаваў у Рыме, у 1860-69 у Фларэнцыі. Жыў у Пецярбургу (з 1870) і на хутары ў Чарнігаўскай губерні (з 1876). У раннім перыядзе прасочваецца ўплыў К. П. Брулова і А. А. Іванава. У 1860-я гг. творчасць Гэ прасякнута евангельскімі матывамі («Тайная вячэра», 1863, Рускі музей; «Вестуны ўваскрасення», 1867, Траццякоўская галерэя). Вярнуўшыся з Італіі, Гэ збліжаецца з мастакамі-перасоўнікамі. Звяртаецца да гістарычнага жывапісу — карціна «Пётр I дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе» (1871 г., Траццякоўская галерэя). З пачатку 1880-х гг. Гэ вяртаецца да евангельскіх тэм: «Што такое праўда?», 1890, і «Галгофа», 1893, абедзве — у Траццякоўскай галерэі. Для партрэтаў пэндзлю Мікалая Гэ характэрныя немудрагелістасць і строгасць каляровых і кампазіцыйных рашэнняў, імкненне перадаць багацце і складанасць духоўнага жыцця чалавека (партрэты А. І. Герцэна, 1867, і Л. М. Талстога, 1884, — абодва ў Траццякоўскай галерэі).
Зноскі
- ↑ а б в Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 21 лютага 2022.
- ↑ Ге Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.