Мікалай Мікалаевіч Зацэпін
Мікалай Мікалаевіч Зацэпін (нар. 16 лютага 1917; с. Сцежкі, Дзягцянскі раён, Тамбоўская вобласць, Расія — 6 мая 2015[1]) — беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Мікалай Мікалаевіч Зацэпін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 2015 (98 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя К. Лібкнехта (1940). У 1943—1949 гг. працаваў начальнікам цэха, галоўным энергетыкам, галоўным інжынерам на прадпрыемствах трэста «Каркінвугаль» у Чалябінскай вобласці. У 1952—1954 гг. вучоны сакратар, у 1954—1970 гг. загадчык групай, загадчык лабараторыі Інстытута фізікі металаў АН СССР. З 1971 г. загадчык Аддзелам фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР і загадчык лабараторыі электрамагнетызму гэтага аддзела. У 1980—1987 гг. дырэктар Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1987 г. галоўны навуковы супрацоўнік інстытута.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Стварыў новыя навуковыя напрамкі і атрымаў фундаментальныя вынікі па нелінейнай тэорыі метаду вышэйшых гармонік, нелінейнай магнітадынамікі і магнітастатыкі, тэорыі шматпараметравых метадаў неразбуральнага кантролю, стварэнню метадаў і сродкаў кантролю і якасці механічных уласцівасцяў і ўмацаваных слаёў вырабаў. Распрацаваў навуковыя асновы магнітнай і віхратокавай дэфектаскапіі. Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 120 вынаходніцтваў.
УзнагародыПравіць
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне электрамагнітных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю механічных уласцівасцяў ферамагнітных матэрыялаў і вырабаў.
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979),
- ордэн Чырвонай Зоркі (1968),
- ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985).
Асноўныя працыПравіць
- Метод высших гармоник. Мн., 1980.
- Магнитная дефектоскопия. Мн., 1981 (совм. с Л.В. Кортавой).
- Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. Мн., 1988 (совм. с В.Г. Горбашем).
- Гармонические составляющие динамической и магнитной проницаемости. Векторные диаграммы второй и четвертой гармоник // Техническая электродинамика. 2000. № 1.
Зноскі
- ↑ Памяти Николая Николаевича Зацепина(недаступная спасылка) (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Зацэпін Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 26.
СпасылкіПравіць
- Памяти Николая Николаевича Зацепина(недаступная спасылка) (руск.)
- Член-корреспондент ЗАЦЕПИН Николай Николаевич (руск.) // НАН Беларусі
- Мікалай Мікалаевіч Зацэпін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)