Мікалай Мікалаевіч Канявалаў

Мікалай Мікалаевіч Канявалаў (нар. 30 сакавіка 1952, в. Мышанка Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Мікалай Мікалаевіч Канявалаў
Нараджэнне 30 сакавіка 1952(1952-03-30) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Працоўную дзейнасць пачаў падсобным рабочым завода «Шкловалакно» г. Полацка. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў грузчыкам Полацкага піваварнага завода. Працаваў асістэнтам кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці Наваполацкага політэхнічнага інстытута, галоўным інжынерам абласнога штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром парткама будтрэста № 9 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Віцебскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 57 будаўнікоў, часова выконваючым абавязкі начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама, старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога, гарадскога Саветаў дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў Чыгуначнага раёна г. Віцебска, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, нагруднымі знакамі «Ганаровы будаўнік», «За заслугі ў будаўніцтве», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнамі Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ордэнам Казацкага Запарожскага войска Украіны «Казацкая слава» III ступені, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў І ступені. Удастоены звання «Ганаровы член грамадскага аб’яднання „Беларускі саюз афіцэраў“»[2].

Зноскі