Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка
Мікалай Мікалаевіч Сідарэ́нка[1] (руск.: Николай Николаевич Сидоренко; 28 верасня 1905 — 24 снежня 1980) — рускі савецкі паэт і перакладчык.
Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка | |
---|---|
руск.: Николай Николаевич Сидоренко | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1980 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Курску. Скончыў факультэт суднавай механікі Маскоўскага механіка-электратэхнічнага інстытута імя М. В. Ламаносава ў 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прызваны на службу 27 ліпеня 1941 года, на Ціхаакіянскі флот[2]. Прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе ў Волжскай і Дняпроўскай ваенных флатылій. Працаваў у рэдакцыях газет «Боевая Вахта» Ціхаакіянскага флоту, «Красный Днепровец» Дняпроўскай флатыліі[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працаваў у Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве[3].
ТворчасцьПравіць
Друкавацца пачаў з сярэдзіны 1920-х гадоў (у 1925 годзе[3]). Аўтар лірычных твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, зборнікаў «Салют» (1926), «Вершы на вахце» (1942) «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. Пераклаў на рускую мову вершы і паэму «Курган» Янкі Купалы, таксама вершы А. Куляшова, С. Грахоўскага, К. Кірэенкі, А. Пысіна[1].
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ а б БелЭн, 2002
- ↑ а б в г Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 19 снежня 2021. (руск.)
- ↑ а б СИДОРЕНКО, Николай Николаевич // Курская энциклопедия (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Мішчанчук М. І. Сідарэнка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Архівавана 19 снежня 2021. (руск.)
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 19 снежня 2021. (руск.)
- СИДОРЕНКО, Николай Николаевич // Курская энциклопедия (руск.)