Мікалай Мікалаевіч Шарснёў

Мікала́й Мікала́евіч Шарснёў (нар. 9 снежня 1960, Прыгузкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (з 27.12.2014 г.). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Мікалай Мікалаевіч Шарснёў
Nikolai Sherstnev Vitebsk Region Governjr 02.jpg
Сцяг Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
з 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Андрэйчанка
Нараджэнне 9 снежня 1960(1960-12-09) (60 гадоў)
Бацька Мікалай Яфрэмавіч Шарснёў
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Мікалай Мікалаевіч Шарснёў на Вікісховішчы

Прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

БіяграфіяПравіць

Скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута па спецыяльнасці «заатэхнія».

Узначальваў калгас «Сцяг перамогі» Аршанскага раёна. У 19971998 гадах быў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва «Дажынкі». З 1999 па 2002 гг. працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2006 годзе прызначаны на пасаду дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам». З верасня 2012 года — гендырэктар ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка».

У верасні 2014 года прызначаны прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Сям’яПравіць

Жанаты, бацька дваіх дзяцей — сына і дачкі.

  1. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  2. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus