Мікалай Мікалаевіч Шаўчук
Мікалай Мікалаевіч Шаўчук (нар. 24 жніўня 1959, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Мікалаевіч Шаўчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Валерый Палідавец | ||||||
Пераемнік | Ігар Марковіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 жніўня 1959 (65 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса «Банонь» Полацкага раёна Віцебскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Полацкага райвыканкама.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
З 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. Беспартыйны.
Жыве ў г. Полацку.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[1]. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
правіцьЖанаты. Мае дарослых сына і дачку.
Зноскі
- ↑ Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.