Мікалай Міхайлавіч
Мікалай Міхайлавіч (14 (26 красавіка) 1859, Царскае сяло, каля Санкт-Пецярбурга — 24 студзеня 1919, Петраград) — член расійскага імператарскага дома, унук Мікалая I, сын Міхаіла Мікалаевіча, гісторык.
Мікалай Міхайлавіч | |
---|---|
руск.: Николай Михайлович | |
![]() | |
![]() | |
Род дзейнасці | гісторык, лепідаптэролаг |
Дата нараджэння | 14 (26) красавіка 1859 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1919 (59 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Падданства |
![]() |
Бацька | Міхаіл Мікалаевіч |
Маці | Вольга Фёдараўна[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. З 1881 года ў лейб-гвардыі Грэнадзерскім палку. У 1882—1885 гадах вучыўся ў Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба. З 1895 года служыў 10 гадоў у Кавалергардскім палку, камандаваў 16 грэнадзерскім Мінгрэльскім палком. З 1897 — камандуючы Каўказскай грэнадзерскай дывізіяй. У 1903 годзе выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі высланы ў Волагду. 1 ліпеня 1918 года арыштаваны, перавезены ў Петраград, дзе ўтрымліваўся ў доме папярэдняга зняволення. Расстраляны бальшавікамі ў Петрапаўлаўскай крэпасці разам з яшчэ трыма вялікімі князямі — сваім родным братам Георгіем Міхайлавічам і стрыечнымі — Паўлам Аляксандравічам і Дзмітрыем Канстанцінавічам. Рэабілітаваны пасмяротна 8 чэрвеня 2009 года.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Міхайлавіч