Мікалай Міхайлавіч Бераснеў

Мікалай Міхайлавіч Бераснеў (1867, Гродна — 1910, Масква) — бактэрыёлаг, доктар біялагічных навук, загадчык супрацьчумнай лабараторыі на тэрыторыі форта «Аляксандр I» (1904—1908), дырэктар бактэрыялагічнага інстытута Маскоўскага ўніверсітэта (1908—1910).

Мікалай Міхайлавіч Бераснеў
Дата нараджэння 1867
Месца нараджэння
Дата смерці 1910
Месца смерці
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта, бактэрыёлаг, альголаг
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Слуцкую мужчынскую гімназію (1886). Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1887—1891). Вывучаў бактэрыялогію пад кіраўніцтвам прафесара Г. Н. Габрычэўскага, якому шмат дапамагаў у стварэнні Маскоўскага бактэрыялагічнага інстытута (1895).

Абараніў доктарскую дысертацыю «Актынамікоз і яго ўзбуджальнікі»(1897). Пасля абароны быў прыват-дацэнтам Маскоўскага ўніверсітэта. Памочнік дырэктара маскоўскага бактэрыялагічнага інстытута (1895—1904). Прыняў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый па вывучэнні чумы ў Індыі і Батумі, малярыі ў Італіі і ў Расіі. Працаваў у Бамбеі па ліквідацыі эпідэміі чумы (1900—1901).

У 1904 годзе стаў загадчыкам супрацьчумнай лабараторыі на форце «Аляксандр I» у Кранштаце, створанай на базе імператарскага Інстытута эксперыментальнай медыцыны. Бактэрыялагічная лабараторыя на форце «Аляксандр I» вырабляла супрацьчумную сываратку. Супрацоўнікі лабараторыі акрамя навуковай працы праводзілі курсы для ўрачоў з перыферыі па вывучэнні бактэрыялогіі чумы. Супрацоўнікі форта «Аляксандр I» займаліся таксама пытаннямі паходжання, цячэння і лячэння лёгачнай формы хваробы.

Бераснеў займаў пасаду дырэктара Маскоўскага бактэрыялагічнай інстытута (з 1908), з’яўляўся старшынёй аддзялення бактэрыялогіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (з 1908), членам Пірагоўскага таварыства[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Берасневым былі вывучаны розныя формы ўзбуджальніка чумы і асаблівасці распаўсюджвання гэтага захворвання. Ён высветліў цыкл развіцця паразіта малярыі ў целе камара і прапанаваў мадыфікацыю спосабу Раманоўскага для афарбоўкі ўзбуджальніка. Быў адным з першых, хто ўжыў хімізацыю для знішчэння лічынак малярыйных камароў; шмат разоў выязджаў у раёны эпідэмій чумы і малярыі для іх вывучэння і арганізацыі барацьбы з гэтымі захворваннямі.

Напісаў шэраг навуковых прац па бактэрыялогіі дыфтэрыі, халеры, чумы і малярыі.

Зноскі