Мікалай Міхайлавіч Нікольскі
Мікала́й Міха́йлавіч Ніко́льскі (1 (13) лістапада 1877, г. Масква — 19 лістапада 1959) — беларускі гісторык, усходазнавец. Акадэмік АН БССР (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Доктар гістарычных навук (1934). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938).
Мікалай Міхайлавіч Нікольскі | |
---|---|
руск.: Николай Михайлович Никольский | |
![]() Мікола Тарасікаў «Партрэт акадэміка М. М. Нікольскага» | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1959[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, гісторык, этнограф, асірыёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | БДУ, Інстытут гісторыі АН БССР |
Навуковая ступень | Доктар гістарычных навук (1934) |
Навуковае званне | Акадэмік АН БССР (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1946) |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.
У 1900 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Працаваў у Смаленскім універсітэце, а з 1922 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Узначальваў сектар этнаграфіі і фальклору Інстытуту гісторыі АН БССР, а ў 1937—1953 гадах дырэктар гэтага інстытута. Свае працы прысвяціў пытанням гісторыі рэлігіі і царквы, Старажытнага Усходу, этнаграфіі і фальклору Беларусі. Даследаваў мінскія старажытнасці.
ПублікацыіПравіць
- Міфалогія і абрадавасць валачобных песень / М. М. Нікольскі ; Беларуская акадэмія навук, Інстытут гістарычных навук
- Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі : Зб. фальклор. твораў / Акад. навук БССР, Ін-т гісторыі, Секцыя этнаграфіі і фальклору; [Склалі: Э. В. Галубок, А. К. Калечыц] ; Пад рэд. [і з прадм.] М. М. Нікольскага
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Никольский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Нікольскі Мікалай Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 538.
- Нікольскі Мікалай Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3.