Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі
Мікалай Міхайлавіч Паграно́ўскі (нар. 21 лютага 1952[1], Бечы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар і галерыст.
Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастацкі крытык, куратар, галерыст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля службы у Савецкай Арміі, вучыўся на мастацка-афарміцельскім аддзяленні ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, якое скончыў у 1978 годзе. Пасля вучобы 8 гадоў займаўся афармленнем розных аб’ектаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У 1986—1989 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна на мастацтвазнаўчым аддзяленні, заканчваў вучобу ў Мінску, у Беларускай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1993 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя мастацтва».
У 1986—2001 гадах працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, з 1990 года — галоўным захавальнікам. Паралельна ў 1989—1991 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава, у 1994—1999 гадах — у Беларускай акадэміі мастацтваў.
Працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «ONIK». Куратар многіх пленераў і канцэптуальных выставак.
У 2005—2015 гадах працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
У 2016—2023 гадах — галоўны захавальнік фондаў, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура.
У 2023—2024 гадах — навуковы супрацоўнік Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».
Працаваў на радыё, тэлебачанні, піша сцэнарыі. Эксперт і старшыня мастацкага савету антыкварнага дому «Paragis».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1996 года, намеснік старшыні секцыі крытыкі.
Навуковая дзейнасць
правіцьРэцэнзент па выяўленчым мастацтве Беларускай Энцыклапедыі ў 18 тамах. Аўтар 22 каталогаў, 7 альбомаў і кніг, шматлікіх артыкулаў па выяўленчым мастацтве Беларусі ХІХ-ХХІ стст.
Таксама вядомы у сувязі з скандалам вакол сапраўднасці новазнойдзенага жывапіснага твора Марка Шагала «Певень» — М. Паграноўскі адзіны з беларускіх мастацтвазнаўцаў, хто лічыць карціну сапраўднай.
Узнагароды
правіцьГалерэя
правіцьНа адкрыцці выстаўкі маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага:
-
Адкрыццё выстаўкі твораў Марыты Голубевай. 18.06.2014, Палац Мастацтва
-
Адкрыццё выстаўкі «Лабірынт» 14.04.2015, Палац Мастацтва
-
«Круглы стол» у Нацыянальным Цэнтры сучаснага мастацтва, 17.03.2015. Злева направа: Мікола Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Сяргей Грыневіч, Аляксандр Радаеў
-
Адкрыццё «Восеньскага салона з Белгазпромбанкам», 8.10.2015. З Раманам Заслонавым
Зноскі
- ↑ Николаю Михайловичу Пограновскому — 60 лет Архівавана 30 студзеня 2019. (руск.)
Літаратура
правіць- Асадулаев, Х. Г. Проблески таинства: поэзия, живопись, графика, скульптура / Текст: А. Ю. Аврутин, Н. М. Пограновский. Минск : Кнігазбор, 2011. — 187 с.
- Герасіменка, Ю. Графіка: Альбом / Прадмова М.Паграноўскага. Б.м., Б.г. — [31] c.
- Касцючэнка В. Жывапіс: Альбом / Уступ. арт. М.Паграноўскага — Мінск: ТАА «Асар», 1999. — [44] c.
- Кравченко, А. Изоматериал: альбом / текст: Н. Пограновский, Т. Котович. Витебск : Витебская областная типография. 2017. — 71 с.
- Кузнецов, А. Колористические пространства: Живопись / Сост. Н.Пограновский. Мн., 1997. — 70 с.
- Кузнецова, И. И. Изоматериал / Составитель, автор предисловия Н. Пограновский. Минск : Влад, 1994. — [24] c.
- Паграноўскі, М. М. Інтэрпрэтацыі: нарысы пра сучасных беларускіх мастакоў / Мікалай Паграноўскі. Мінск: Галіяфы, 2012. — 118 с., іл.
- Паграноўскі, М. М. Сучасны беларускі жывапіс [Выяўленчы матэрыял]: з калекцыі Пріорбанка / А. Б. Спрынчан, М. М. Паграноўскі. Мінск : Калекшн, 2017. — 295 с.
- Рыбчынская, О. О времени и о себе // «Камэта», 2005.
- Ястраб, Ф. Санеты : у 5 т. — Мінск : Галіяфы. Т. 3: Жыццё, як час сарванай ружы : скарбонка санетаў / Прадмова М. Паграноўскага. — 2016. — 153, [6] с., [8] л. іл.
- Victor Sachno: Catalogue of painting / Comp.: Nikolai Pogranovsky. S. l., 1999. — 36 p.
Спасылкі
правіць- Прэзентацыя збору артыкулаў мастацтвазнаўцы Мікалая Паграноўскага «ІНТЭРПРЭТАЦЫІ» Архівавана 11 красавіка 2017.. Мінская абласная бібліятэка імя А. Пушкіна. Мінск.
- В подвалы ЦК КПБ после путча «сослали» 47 портретов Ленина кисти Михаила Савицкого(недаступная спасылка). Сергей Трефилов. Комсомольская правда. Рассказывал искусствовед Николай Пограновский. 21.08.2018 г.
- «На мастака Савіцкага ён збіраў кампрамат» Архівавана 31 жніўня 2019.. 7 фактаў пра скульптара, чые працы вы бачыце кожны дзень. Пра Заіра Азгура расказваюць Мікалай Паграноўскі і Дзмітрый Міхееў.
- Неподдельные истории. Дмитрий Корсак. Издательский дом «Беларусь сегодня». 06.02.2004.