Мікалай Міхайлавіч Сапега

Мікалай Міхайлавіч Сапега (да 1553 — да 13 жніўня 1611) — дваранін каралеўскі (1574), падкаморы гарадзенскі (з 1582), староста астрынскі, кухмістр вялікі літоўскі (1589—1611), дзяржаўца лунненскі (1589—1611).

Мікалай Сапега
Leŭ, Mikałaj Sapiehi. Леў, Мікалай Сапегі (1709).jpg
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі кухмістр літоўскі
1589 — 1611
Папярэднік Станіслаў Шэмет
Пераемнік Мікалай Весялоўскі
Нараджэнне не пазней за 1553
Смерць не пазней за 13 жніўня 1611
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Міхаіл Янушавіч Сапега[d]
Маці Марына з Быстрэйскіх[d]
Жонка Багдана з Масальскіх[d]
Дзеці Фрыдэрык Сапега, Галіна з Сапегаў[d] і Марыяна з Сапегаў[d]
Бітвы

Надпіс на партрэце братоў Льва і Мікалая з кодзеньскай серыі памылковы, бо інфарматары аўтара — Алойзі Міштальт і Ян Фрыдэрык Сапега — паблыталі вялікага кухмістра Мікалая Міхайлавіча (1553—1611) з польным пісарам Мікалаем Крыштафам (1613—1639), сынам Крыштафа Стэфана Сапегі.[1]

БіяграфіяПравіць

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Міхаіла Янушавіча Сапегі і Марыны Яцкаўны з Быстрэйскіх, старэйшы брат Льва, суддзі земскага гарадзенскага. Бацька памёр на пачатку 1554 года.

Стаўшы паўналетнім актыўна пачаў замацоўваць за сабою і братам Львом спадчыну на маёнтках Чарлёна i Лунна. Так, 10 сакавіка 1567 года ён паклаў перад земскімі ўраднікамі Гарадзенскага павета тастамент памёрлага дзядзькі Дзмітра Янушавіча, знойдзены сярод папер перададзеных з захавання Васілём Міхайлавічам Мялешкам. На Попіс 1567 года Мікалай Сапега ставіў двух «коней» і аднаго драба з непадзеленага маёнтка «Лунна alias Чарлёна», бо брат Леў быў непаўналетні. Тым часам Мікалай служыў падканцлеру літоўскаму Астафію Валовічу. Браў удзел у баявых дзеяннях Інфлянцкай вайны 1567 года. У 1570 годзе гарадзенскі земскі суд адпаведна дзязькавага тастаменту выдаў вырак на права выкупу па блізкасці Мікалаем Сапегам у Паўла Іванавіча Сапегі часткі Чарлёны, якая налажала і была застаўлена Дзмітром Янушавічам Сапегам.[2]

У 1576 годзе падтрымаў абранне каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя. У 1579 годзе Мікалай Сапега запісаў у павятовыя кнігі тастамент дзядзькі Глеба Янушавіча на яго частку Чарлёны. Напэўна, быў тастамет і трэцяга дзядзькі Сцяпана Янушавіча, але ён пакуль не выяўлены[2]. Браў удзел у баявых дзеяннях Інфлянцкай вайны 1579—1581 гадоў.

Добраахвотным i палюбоўным падзелам з братам ад 7 студзеня 1581 года, Мікалай атрымаў маёнткі Чарлёна i Кулеўшчызна, а Леў — Лунна[3]. За спадчыну братоў пазвалі на суд спадчыннікі цётак — Тышковічы і Словікі. Мікалай і Леў выставілі сустрэчныя прэтэнзіі на маёнткі, грошы і скарбы свайго дзеда Януша, калісьці атрыманыя ці пабраныя цёткамі. У 1585 годзе бакі пагадзіліся на кампрамісны суд, які ў сакавіку 1586 года пакінуў за братамі тры дзядзькавыя часткі ў маёнтках Чарлёна і Лунна на вечна, а іншыя прэтэнзіі бакоў скасаваў пад зарукай 3 тысячы коп грошаў[4].

Такім чынам, у 1586 годзе канечна ўтварыўся самастойны маёнткавы комплекс Мікалая Сапегі з «двара» Чарлёна і Чарлёнскага фальварка з вёскамі Лаўна, Харціца, Казакоўцы і Міклашоўцы. Тады, магчыма, Мікалай Сапега пабудаваў новы «двор» у Чарлёне, а ў 1580—1590-я гады царкву на ім, што ўзняла статус паселішча.[5]

У 1587 годзе падтрымаў абранне каралём і вялікім князем Жыгімонта Вазы. У 1589 годзе атрымаў у дзяржаву суседняе з Чарлёнай гаспадарскае мястэчка Лунна з вёскамі Марцінаўцы і Петрашоўцы.

У 1593 годзе браты перадзялілі маёмасць, Леў дадаткова атрымаў аселую службу Шчэчыцы каля свайго Лунна і пляцы агароднікаў у Гродна каля замка і над Нёманам.

Быў паслом на соймы 1589, 1595 і 1603 гадоў, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1590, 1596 і 1601 гадах.

Памёр у 1611 годзе, пахаваны ў Чарлёнскай царкве, якая пазней стала родавым некропалем.[5]

Сям’яПравіць

Жанаты з Багданай, дачкой кн. Юрыя Масальскага, скарбніка вількамірскага, і Ганны Алехаўны Крыўцовай. Багдана памерла пасля 1625 года, пахавана таксама ў Чарлёнскай царкве. У шлюбе нарадзілася тры сыны і чатыры дачкі.[5]

  • Ян Дамінік
  • Мікалай, псіхічна хворы і неправадзейны — за заслугі бацькі намінаваны на двараніна каралеўскага
  • Фрыдэрык, матчын улюблёнец — ваявода мсціслаўскі (1647—1650)
  • Галіна (+1645) — жонка 1) Рамана Валовіча, старосты рагачоўскага 2) Якуба Кунцэвіча, харунжага лідскага[5]
  • Крысціна — жонка Андрэя Трызны, падкаморага ваўкавыскага[6]
  • Марыяна — жонка Юрыя Камароўскага, падкаморага вількамірскага[7]
  • Ганна, у інацтве Еўфрасіння — манахіня базыліянскага Віленскага Траецкага манастыра[7]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Kałamajska-Saeed M. Genealogia przez obrazy: barokowa ikonografia rodu Sapiehów na tle staropolskich galerii portretowych (польск.) . — Warszawa, 2006. — S. 158-159.
  • Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.