Мікалай Міхайлавіч Чагін

Мікалай Міхайлавіч Чагін (1823—1909) — рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры, сапраўдны стацкі саветнік. Кіраваў будаўніцтвам праваслаўных храмаў на захадзе Расійскай імперыі (у асноўным тэрыторыя сучасных Літвы і Латвіі).

Мікалай Міхайлавіч Чагін
Дата нараджэння 1823[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая (6 чэрвеня) 1909 ці 1909[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працаваў у гарадах Рыга, Вільнюс, Елгава, Гродна, Фарос і Літва[1]
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Арле, у небагатай сям’і гандляра абуткам. Скончыўшы гарадское трохкласнае вучылішча, па хадайніцтве мясцовага губернатара М. В. Васільчыкава[d] быў адпраўлены за казённы кошт вучыцца ў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Скончыў яго ў 1845 годзе з сярэбраным медалём. Адразу ж паступіў на архітэктурныя курсы ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе ўзімку вучыўся маляванню і чарчэнню, улетку працаваў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург — Масква.

У 1848 годзе Чагін атрымаў дыплом архітэктара. Неўзабаве паступіў на пасаду грамадзянскага інжынера пры Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. У 1850 годзе быў прызначаны архітэктарам па пабудове праваслаўных цэркваў у Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1850—1854 гадах ён перабудаваў і пабудаваў 124 аб’екты. 13 жніўня 1853 года савет Акадэміі мастацтваў узвёў яго ў званне акадэміка архітэктуры. Ён быў узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны III ступені і Святога Станіслава III ступені.

З 3 кастрычніка 1864 года займаў пасаду віленскага губернскага архітэктара[2]. З’яўляўся прыхільнікам праваслаўнага архітэктурнага канона, з-за чаго быў у фаворы ў М. М. Мураўёва-Віленскага[3].

У 1885 годзе ў сувязі з адмовай губернатара Жамчужнікава[d] ў прадастаўленні адпачынку, сыходзіць у адстаўку.

Да 1880-х гадоў Сабор Святых Сымона і Ганны[d] ў Елгаве моцна састарэў і патрабаваў перабудовы. Гэтая задача была ўскладзена на Чагіна. У канцы 1888 года яго праект быў ухвалены, а ў пачатку 1890 года пачаліся будаўнічыя працы, якія скончыліся ў лістападзе 1892 года.

Адной з самых вядомых пабудоў Чагіна з’яўляецца Свята-Уваскрасенская царква[d] ў Фаросе (1892). Паводле яго праектаў пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў, у тым ліку Петрапаўлаўскі сабор у Мінску[4].

Памёр Мікалай Міхайлавіч у доме свайго сына ў Санкт-Пецярбургу.

Праекты

правіць
Беларусь

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б в г archINFORM — 1994. Праверана 21 сакавіка 2024.
  2. Памятная книжка Виленской губернии на 1866 год (руск.)
  3. а б Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80
  4. 120 год мастаку-авангардысту Уладзіславу Страмінскаму і іншыя падзеі. // Рэгіянальная газета, 15 лістапада 2013. (бел.)
  5. Выдатныя мясціны Архівавана 5 красавіка 2019.. // Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 16 снежня 2016. (бел.)