Мікалай Нічыпаравіч Полазаў

Мікала́й Нічы́паравіч По́лазаў (10 сакавіка 192325 студзеня 1994) — беларускі савецкі партыйны і прафсаюзны дзеяч. Член КПСС; першы сакратар Маладзечанскага і Вілейскага гаркамаў КП Беларусі. Старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў (1970—1986). Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 8-11 скліканняў (1970—1989) ад Беларускай ССР[1].

Мікалай Нічыпаравіч Полазаў
Сцяг Старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў
люты 1971 — 1986
Папярэднік Іван Макараў
Пераемнік Уладзімір Ганчарык
Нараджэнне 10 сакавіка 1923(1923-03-10)
в. Забалацце Ушацкага раёна Віцебскай вобласці
Смерць 25 студзеня 1994(1994-01-25) (70 гадоў)
Месца пахавання
Партыя УКП(б) (з 1946)
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1957)
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1942 года ў партызанах, са студзеня 1944 года — намеснік па камсамолу камісара партызанскай брыгады імя ЦК КП(б)Б; сакратар Астравецкага падпольнага райкама ЛКСМБ. З 1944 года — сакратар Астравецкага, Пружанскага, Радашковіцкага райкамаў камсамола, затым у ЦК ЛКСМБ.

З 1952 года — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ. З 1957 года — 1-ы сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Вілейскага гаркамаў КПБ. З 1960 года — у ЦК КПБ: намеснік загадчыка, загадчык аддзела партыйных органаў, з 1963 года — загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы. У 1970—1986 гадах — старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1966), член ЦК КПБ (1966—1986), кандыдат у члены бюро ЦК КПБ (1968—1971), член бюро ЦК КПБ (1971—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1971), Вярхоўнага Савета СССР (1970—1983).

Памёр 25 студзеня 1994 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Полозов Николай Никифорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т.5. — С. 503. — 737 с.

Спасылкі правіць