Мікалай Паўлавіч Камароў

Мікалай Паўлавіч Камароў (пры нараджэнні Фёдар Яўгенавіч Собінаў, 27 лістапада 1886, Барыкава, Наваторжскага павета, Цвярская губерня — 27 лістапада 1937, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, народны камісар камунальнай гаспадаркі РСФСР (1931—1937).

Мікалай Паўлавіч Камароў
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 27 лістапада 1886(1886-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1937(1937-11-27) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Член у
Бітвы/войны

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў вёсцы Барыкава, цяпер Калінінская вобласць. З 1902 года рабочы ў Пецярбургу. Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07 гадоў. З 1911 года член Выбаргскага райкама РСДРП. У 1912 годзе арганізатар палітычнай дэманстрацыі пратэсту супраць Ленскага расстрэлу. У 1915-16 гадах член Пецярбургскага камітэта партыі. Падвяргаўся рэпрэсіям. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Пецярбургскага і Выбаргскага камітэтаў РСДРП (б), член Петраградскага савета, старшыня намкама на заводзе «Новы Леснер». Дэлегат 6-га з’езда РСДРП (б). Удзельнік падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. З 1918 года камісар у Чырвонай Арміі на Усходнім фронце, затым начальнік асобага аддзела і старшыня Петраградскага губернскага ЧК. У 1921 годзе сакратар Петраградскага губвыканкама. У 1925 годзе сакратар Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП (б). У 1926-29 гадах старшыня Ленсавета і Ленінградскага губвыканкама. У 1930 годзе член прэзідыума ВСНХ СССР, з 1931 года наркам камунальнай гаспадаркі РСФСР. Дэлегат 11-15-га, 17-га з’ездаў партыі, на 10-м, 12-15-м з’ездах абіраўся членам, а на 11-м, 17-м кандыдатам у члены ЦК ВКП (б). Быў членам ВЦВК і ЦВК СССР, членам Прэзідыума ЦВК СССР.

27 лістапада 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па арт. 58-7-8-11 КК РСФСР «за ўдзел у трацкісцка-зіноўеўскай антысавецкай арганізацыі» асуджаны да вышэйшай меры пакарання; расстраляны ў той жа дзень на Данскіх могілках.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1