Мікалай Паўлавіч Пятроў

вучоны, механік і інжынер

Мікалай Паўлавіч Пятро́ў[2] (руск.: Николай Павлович Петров; 25 мая 183615 студзеня 1920) — рускі вучоны ў галіне механікі і інжынер, генерал-інжынер, прафесар, Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1894). Бацька М. М. Пятрова.

Мікалай Паўлавіч Пятроў
руск.: Николай Павлович Петров
Petrov Nikolay Pavlovich.jpg
Дата нараджэння 13 (25) мая 1836
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1920(1920-01-15)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Мікалай Мікалаевіч Пятроў
Род дзейнасці інжынер
Навуковая сфера механіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Васільевіч Астраградскі
Член у
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра I ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1855 годзе скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус. З 1855 годзе ў чыне прапаршчыка служыў у лейб-гвардзейскім Фінляндскім палку. У 1857 годзе скончыў афіцэрскія класы Мікалаеўскага інжынернага вучылішча і служыў на кафедры матэматыкі пад кіраўніцтвам М. В. Астраградскага. У 1866 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку за мяжу з мэтай вывучэння прыкладной механікі. Пасля вяртання з камандзіроўкі ў 1866 годзе выкладаў у Мікалаеўскай інжынернай акадэміі і з 1871[2][3] года ў Санкт-Пецярбургскім практычным тэхналагічным інстытуце. У 1888—1892 гадах займаў пасаду старшыні Упраўлення казённых дарог, з 1892 года старшыня Інжынернага савета Міністэрства шляхоў зносін, з 1893 года — сябра (намеснік) міністра шляхоў зносін. У 1895 годзе кіраваў Камісіяй па збудаванню Сібірскай чыгункі[3].

У 1896—1905 гадах М. П. Пятроў старшыня Імперскага рускага тэхнічнага таварыства, з 1900 года член Дзяржаўнага савета, з 1907—1915 гадах старшыня яго 2-а дэпартамента[4].

Па ініцыятыве М. П. Пятрова створана Маскоўскае інжынернае вучылішча ведамства шляхоў зносін (сучасны Расійскі ўніверсітэт транспарту)[4].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар навуковых прац па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, прыкладной механіцы, чыгуначнай тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці змазкі, заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Праводзіў даследаванне метадаў разліку цягі цягнікоў, ціску колаў на рэйкі і іх трываласці, дзейнасці тармазных сістэм на чыгуначным транспарце.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 БелЭн, 2001
  3. 3,0 3,1 Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута(руск.) 
  4. 4,0 4,1 Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць