Мікалай Паўлавіч Сапега

(1545—1599) ваявода менскі, берасцейскі, віцебскі

Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак гаспадарскі (15661576), ваявода менскі (15761588), берасцейскі (1588) і віцебскі1588). Быў старостам рэчыцкім (15701573) і аршанскім1588), дзяржаўцам суражскім і веліжскім (15911597).

Мікалай Паўлавіч Сапега
Мікалай Сапега. Партрэт з Кодзенскай галерэі, 1709
Мікалай Сапега. Партрэт з Кодзенскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
12-ы Ваявода віцебскі
1588 — 1599
Папярэднік Станіслаў Пац
Пераемнік Ян Завіша
3-і Ваявода берасцейскі
1588
Папярэднік Гаўрыла Гарнастай
Пераемнік Крыштаф Зяновіч
2-і Ваявода менскі
1576 — 1588
Папярэднік Гаўрыла Гарнастай
Пераемнік Багдан Паўлавіч Сапега
Нараджэнне каля 1545
Смерць 1 лістапада 1599(1599-11-01)[1][2]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Сапега[3]
Маці Алена Юр’еўна Гальшанская[d][3]
Жонка Ганна Андрэеўна Сангушка[d][3] і Ганна з Вішнявецкіх[4]
Дзеці ад 2-га шлюбу:
Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка
Веравызнанне кальвінізм і праваслаўе[4]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні,

Біяграфія правіць

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.

У 15451546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 15471548 гадах у Каралявецкім  (ням.) універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 15641568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім  (польск.) Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 15771578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.

У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.

У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў  (польск.) у Вялічцы  (польск.) і Бохні  (польск.). Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы  (польск.), а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія  (польск.). Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.

Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак  (польск.) у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць