Мікалай Паўлавіч Яругін

Мікалай Паўлавіч Яругін (14 мая 1907, станіца Велікакняжаская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 12 лютага 1990) — беларускі матэматык, арганізатар (разам з У. І. Крыловым) і першы дырэктар Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1943), прафесар (1944), акадэмік АН БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Паўлавіч Яругін
Дата нараджэння 14 красавіка 1907(1907-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1990(1990-02-12) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d] і матэматыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Іванавіч Смірноў
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1932), дзе ў 1932—1939 гг. працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры. У 1939—1941 — у Матэматычным інстытуце АН СССР.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў складзе дывізіі народнага апалчэння добраахвотнікам пайшоў на фронт. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, змагаўся на Колпінскім кірунку Ленінградскага фронту. У верасні 1941 года быў камандзірам узвода 45-мм прылад 466-га стралковага палка 125-й стралковай дывізіі. Практычна кожны дзень удзельнічаў у артылерыйскіх баях з праціўнікам прамой наводкай. 22 лютага 1942 года падчас артабстрэлу быў цяжка паранены. Больш за паўгода правёў у шпіталях. У верасні 1942 года прыбыў у горад Ялабугу (Татарстан), куды была эвакуяваная навуковая частка Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тут працягнуў навуковую працу. Да лета 1943 года завяршыў пабудову тэорыі сістэм, што прыводзяцца. Гэтая праца стала асновай яго доктарскай дысертацыі, паспяхова абароненай ў 1943 годзе ў Казані. У тым жа 1943 годзе стаў прафесарам і загадчыкам кафедры дыферэнцыяльных раўнанняў Леніградскага ўніверсітэта, які ў той час знаходзіўся ў эвакуацыі ў Саратаве. У чэрвені 1944 года, са зняццем блакады, М. П. Яругін разам з універсітэтам вярнуўся ў Ленінград.

У пасляваенныя гады працягваў працаваць у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце. У 1949—1950 гадах — дэкан матэматыка-механічнага факультэта. У 1951 годзе прафесару М. П. Яругіну за даследаванні ў галіне ўстойлівасці руху, якаснай і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў была прысуджана Сталінская прэмія 3-й ступені. У 1953 году навуковец быў прызначаны намеснікам дырэктара Матэматычнага інстытута імя У. А. Сцяклова па Ленінградскім аддзяленні.

У 1956 годзе быў абраны акадэмікам АН БССР па Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. З таго ж года — ў БССР, становіцца загадчыкам лабараторыі Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, а ў 1959 годзе М. П. Яругін і У. І. Крылоў на базе матэматычных лабараторый Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР арганізуюць Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1965 — Інстытут матэматыкі), дзе М. П. Яругін да 1977 года — дырэктар і адначасова ў БДУ загадвае кафедрай дыферэнцыяльных ураўненняў. У 1977—1982 гг. — член Прэзідыума АН БССР. З 1982 года — саветнік пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі. Адначасова ў 1965—1986 гадах — галоўны рэдактар усесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения».

 
Магіла акадэміка Мікалая Яругіна на Усходніх могілках Мінска

Памёр 12 лютага 1990 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па тэорыі лінейных дыферэнцыяльных сістэм, аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў, тэорыі ўстойлівасці, гісторыі матэматыкі і механікі. Вырашыў праблему Пуанкарэ, праблему Рымана для n = 2 і m = 3, знайшоў спосаб пабудовы функцыянальна-інварыянтнай рашэнняў хвалевага і іншых раўнанняў ў прыватных вытворных, пабудаваў тэорыю сістэм, што прыводзяцца і тэорыю рухомых асаблівых кропак сістэмы двух дыферэнцыяльных раўнанняў. У алгарытмічнай форме даў рашэнне змешаных задач для некаторых раўнанняў другога парадку і прыватных вытворных.

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, дакументальнай аповесці «О тех, кто выстоял: записки фронтовика».

Асноўныя працы правіць

  • Метод Лаппо-Данилевского в теории линейных дифференциальных уравнений. Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1956.
  • Неявные функции. Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1956.
  • О тех, кто выстоял: записки фронтовика. 1961; 2-е изд., 1989.
  • Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений с периодическими и квазипериодическими коэффициентами. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1963.
  • Курс обыкновенных дифференциальных уравнений : [для ун-тов и втузов]. Киев: Вища школа, 1974 (совм. с И. З. Штокало).
  • Книга для чтения по общему курсу дифференциальных уравнений. 3 изд. Мн.: Наука и техника, 1979.
  • Проблема Римана. Мн.: Наука и техника, 1982.

Ушанаванне правіць

Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1945), Ордэн «Знак Пашаны» (1950), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), ордэн Леніна (1969), ордэн Айчыннай вайны І ступені (1985). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1987). Сталінская прэмія 3-й ступені 1951 г. за даследаванні ў галіне ўстойлівасці руху, якаснай і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 лютага 2024.
  2. а б Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • Яругін Мікалай Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 790. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць