Мікалай Пракопавіч Васіленка

Мікалай Пракопавіч Васіленка (2 (14) лютага 1866, Эсмань, Глухаўскі павет[d], Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя3 кастрычніка 1935(1935-10-03), Кіеў) — украінскі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык дзяржавы і права. Акадэмік Украінскай акадэміі навук (1920).

Мікалай Пракопавіч Васіленка
Дата нараджэння 2 (14) лютага 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1935(1935-10-03) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Prokop Ivanovich Vasilenko[d]
Жонка Наталля Дзмітрыеўна Палонская-Васіленка
Род дзейнасці дыпламат, гісторык, адвакат, палітык
Навуковая сфера гісторыя[1] і гісторыя Украіны[1]
Альма-матар
Партыя
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта (1890). У тым жа годзе пераехаў у Кіеў, дзе працаваў выкладчыкам і журналістам. Як член Кіеўскай грамады (пазней Таварыства ўкраінскіх паступоўцаў (ТУП)), актыўна ўдзельнічаў ва украінскім нацыянальным руху. Плённа супрацоўнічаў з часопісам «Кіеўская даўніна». У 1905 рэдагаваў газету «Киевские ответы», на старонках якой ён адстойваў ідэю украінскай дзяржаўнасці, за што быў асуджаны на год пазбаўлення волі. Пасля вызвалення экстэрнам здаў экзамены за курс юрыдычнага факультэту ў Новарасійскім універсітэце (Адэса). З 1908 — член Украінскага навуковага таварыства ў Кіеве, рэдагаваў яго «Запіскі». У 1909 абраны прыват-дацэнтам Кіеўскага ўніверсітэта, але пазбаўлены права выкладаць (пераследаваўся па палітычных матывах — абвінавачваўся ва ўкраінскім сепаратызме). У 1917 — куратар Кіеўскай школьнай акругі, са студзеня 1918 — член калегіі Генеральнага суду. Належаў да канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэтаў). У траўні 1918 зацверджаны гетманам П. Скарападскім міністрам асветы і часова в.а. міністра замежных спраў, а з ліпеня 1918 — прэзідэнт Дзяржаўнага Сенату Украінскай дзяржавы. Займаючы пасаду міністра асветы, праводзіў палітыку ўкраінізацыі навучальных устаноў, стаў адным з ініцыятараў стварэння Украінскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Кіеве (1918—20) і Украінскага дзяржаўнага Камянец-Падольскага ўніверсітэта. У 1921 абраны прэзідэнтам Украінскай акадэміі навук, але не зацверджаны урадам на гэтай пасадзе. У 1920-1929 — загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела Усеўкраінскай акадэміі навук. У 1920-я узначальваў Камісію па вывучэнні украінскага права. У 1924 асуджаны па справе «Кіеўскага абласнога асяродку» 1921—1924 да 10 гадоў, пазней амніставаны. З 1929 пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады ва Усеўкраінскай акадэміі навук.

Асноўныя працы

правіць
  • До історії малоросійської історіографії і малоросійського суспільного устрою. К., 1894
  • Перші кроки по введенню положень 19 лютого 1861 р. в Чернігівській губернії. К., 1901
  • О. М. Бодянський та його роль у вивченні Малоросії. К., 1904
  • Політичні погляди М. Драгоманова. К., 1912
  • Нариси з історії Західної Русі і України. К., 1916
  • Павло Полуботок. К., 1925
  • Як скасовано Литовський статут. К., 1926.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Тронько П. Т. Василенко Микола Прокопович // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2003. — Т. 1 : А — В. — С. 441—442. — ISBN 966-00-0734-5.