Мікалай Пракопавіч Мельнікаў
Мікалай Пракопавіч Ме́льнікаў[1] (20 снежня 1908 — 20 чэрвеня 1982) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі і тэорыі формаўтварэння металічных канструкцый, акадэмік Акадэміі навук СССР (1979).
Мікалай Пракопавіч Мельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (20) снежня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1982 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся у вёсцы Быкі (сучасная вёска Знамя ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1933 г. працаваў у інстытуце «Гипростальмост» у Маскве. З 1944 года на пасадах упраўляючага маскоўскім аддзяленнем, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара Дзяржаўнай праектнай канторы «Стальканструкцыя». З 1944года М. П. Мельнікаў на пасадзе дырэктара трэста «Праектстальканструкцыя» (сучасны Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут металаканструкцый імя М. П. Мельнікава). У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1962 годзе — доктарскую. У 1976 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Памёр М. П. Мельнікаў 20 чэрвеня 1982 г. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Навуковая дзейнасць
правіцьМ. П. Мельнікаву належаць працы па формаўтварэнню і кампаноўцы металаканструкцый розных галін прамысловасці і гаспадаркі, стальных канструкцый ядзерных рэактараў і метадах іх разліку, шматслойных звышмагутных сферычных пасудзін ціску і інш. Займаўся пытаннямі аўтаматызаванага праектавання металаканструкцый.
Аўтар больш за 130 навуковых прац.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медалі
- Сталінская прэмія II ступені (1949, 1950)
- Сталінская прэмія III ступені (1950)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1969)
- Ленінская прэмія (1975)
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
правіць- Мельнікаў Мікалай Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 278.
Спасылкі
правіць- Николай Прокофьевич Мельников Архівавана 8 чэрвеня 2019. (руск.) // Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны
- Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук (руск.)
- Сегодня исполняется 110 лет со дня рождения Николая Прокофьевича Мельникова // Центральный ордена Трудового Красного Знамени научно-исследовательский и проектный институт строительных металлоконструкций им. Н. П. Мельникова (ЗАО «ЦНИИПСК им. Мельникова») (руск.)
- Николай Прокофьевич Мельников // Сайт MYsopromat.ru: Сопротивление Материалов и науки о прочности Архівавана 8 чэрвеня 2019. (руск.)