Мікалай Пятровіч Васілеўскі

беларускі мастак, графік

Мікалай Пятровіч Васілеўскі (1904, Санкт-Пецярбург — 1937, Салаўкі) — беларускі графік і жывапісец.

Мікалай Пятровіч Васілеўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 1937
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Вучоба
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Вокладка кнігі «Беларускі каляндар на 1929 год»

Пасля I сусветнай вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Быў арыштаваны (разам з бацькам) падлеткам у Мінску пастановай калегіі АДПУ (1920) прыгавораны як «член сям’і асуджанага» да высылкі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, займаўся ў мастацкай студыі пры гімназіі ў Я. Драздовіча. У 1926—1928 гадах супрацоўнічаў у часопісе «Маланка». Уступіў у КСМЗБ. 3 1930 года жыў у БССР, працаваў мастаком-карыкатурыстам у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі».

Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску. Прыгавораны пастановай калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 19.10.1992, па другой рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956.

Творчасць правіць

У сатырычных малюнках, карыкатурах выкрываў праявы сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, палітыку санацыйнага рэжыму ў Заходняй Беларусі. Як кніжны графік аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кнігу С. Паўловіча «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937), часопіс для дзяцей «Заранка», раманс К. Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім». Творчасць М. Васілеўскага адметная ўвагай да нацыянальных традыцый, імкненнем перадаць мовай мастацтва ідэі нацыянальна-вызвольнага руху. У пейзажных творах адлюстроўваў асаблівасці краявідаў і народнай архітэкгуры Навагрудчыны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць