Мікалай Пятровіч Вяршынін
Мікола Вяршынін, поўнае імя Мікалай Пятровіч Вяршынін (20 мая 1940, Чэрвень — лістапад 2009, Мінску) — беларускі паэт-сатырык.
Мікалай Пятровіч Вяршынін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 мая 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | лістапад 2009 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, сатырык |
Біяграфія
правіцьУ дзяцінстве з бацькамі пераехаў на радзіму маці ў Рудзенскі раён (цяпер Пухавіцкі раён). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі М. Вяршыніна загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў падаўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у пагранічных войсках. Скончыў у 1958 годзе Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, у 1970 годзе гістарычны факультэт БДУ. Працаваў інжынерам Мінскага падшыпнікавага завода, старшым інжынерам Мінскага трактарнага завода, вядучым інжынерам навукова-вытворчага аб’яднання «Прагрэс». Кіраваў літаратурнымі аддзеламі рэдакцый заводскіх, абласной і рэспубліканскай газет.
Памёр у лістападзе 2009 года ў Мінску. Пахаваны, верагодна, там жа[1].
Творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў падчас службы ў арміі, тады адбыўся і дэбют у друку. Упадабаны род паэзіі — сатыра і гумар. Піша байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Аўтар зборнікаў сатырычнай паэзіі «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982), «У чужым воку» (1991), «Свой чалавек» (1993), «Сваё месца» (1994), «Ганарысты мухамор» (Мінск, 1997), «Нечаканыя сустрэчы» (Мінск, 1997), «Мышь под веником» (Мінск, 1997), «Даная і Напалеон» (Мінск, 1999), «Дакрытыкаваўся» (Мінск, 2003), «І роздум, і смех, і любоў…» (Мінск, 2006), «Найважнейшыя аб’екты» (Мінск, 2008), «Вочы ў вочы» (Мінск, 2011)[1] і інш. Творы М. Вяршыніна ўвайшлі ў больш чым 20 калектыўных зборнікаў сатырычнай паэзіі і прозы. Пастаянна друкуецца ў газетах і часопісах, часта выступае на радыё і тэлебачанні.
Зноскі
- ↑ а б Вяршынін Мікалай – Белліт (4 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.
Літаратура
правіць- Вяршынін Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Вяршынін Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.