Мікалай Пятровіч Кузьміч

беларускі мастак-ювелір, які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай

Мікалай Пятровіч Кузьміч (нар. 28 лістапада 1950, вёска Патрыкі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-ювелір, які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007). Адрадзіў тэхніку старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі XII стагоддзя. Ганаровы грамадзянін горада Брэста (2019).

Мікалай Пятровіч Кузьміч
Дата нараджэння 28 лістапада 1950(1950-11-28) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці ювелір, ювелір
Вучоба
Вядомыя працы копія крыжа Ефрасінні Полацкай (1993 — 1997)
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт nikolaikuzmich.by

Біяграфія

правіць
  • З 1968 па 1971 гады служыў у арміі на Паўночным флоце
  • З 1978 па 1982 гады вучыўся ў Мінскім мастацкам вучылішчы імя А. К. Глебава
  • З 1983 пачаў выставачную дзейнасць
  • У 1987 быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў
  • З 1993 па 1997 працаваў над аднаўленнем Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Праект быў складаны, крыж аднаўляўся па фотанегатывах і малюнках артэфакта, створанага ў 1161 годзе ювелірам Лазарам Богшам. Мікалай Кузьміч не толькі ўвасобіў выгляд крыжа, але і адрадзіў забытую тэхніку перагародчатай старажытнавізантыйскай эмалі. Амаль пяць гадоў працы ў маскоўскіх і пецярбургскіх музеях, архівах і сваёй майстэрні дазволілі раскрыць сакрэты тэхналогіі яе вырабу.
  • У 2001 завяршыў працу над стаўратэкай для Крыжа Еўфрасінні Полацкай, атрымаў Патрыяршую грамату «За старанную працу на славу святой царквы»
  • У 2003 годзе пачаў працу над аднаўленнем ракі для захавання мошчаў Еўфрасінні Полацкай. Па памерах новая рака подобная на невялікі каўчэг, але толькі серабра на яе выраб спатрэбілася 106 кілаграмаў. Кляновая рама-каркас апрацавана масцікай, абліцавана сярэбранымі пласцінамі і з чатырох бакоў упрыгожана бронзавымі залачонымі барэльефамі. Выявы на іх адпавядаюць архіўнаму апісанню, але адрозніваюцца ад арыгінала, бо адсутнічаюць дакладныя гістарычныя сведчанні і якасныя фотаадлюстраванні. Толькі цэнтральны барэльеф з постаццю Еўфрасінні — дакладная копія першакрыніцы XII стагоддзя. Знешні бок ракі ўпрыгожваюць барэльефы, якія адлюстроўваюць перанясенне мошчаў святой з Іерусаліма ў Кіеў і закладку іх у манастырскай царкве Усяміласцівейшага Спаса. Акантоўваюць раку вінаградная лаза і арнамент з каляровай эмалі. Бакавыя паверхні пакрыты пазалотай. Па верхнему века надмагілля вобраз прападобнай у поўны рост вянчае німб з рубінамі і жамчугамі. У раку ўстаўлена труна, вырабленая з кіпарысавага дрэва ў майстэрні «Мінскрэстаўрацыі».
  • З 2004 па 2010 узначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў, у лістападзе 2019 зноў абраны старшынёй аддзялення.
  • У 2007 скончыў працу над ракай для мошчаў Еўфрасінні Полацкай.

Творчасць

правіць

У сваёй творчай дзейнасці мастак звяртаецца да стварэння работ пераважна у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Мікалай Кузьміч у сваёй творчасці ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён увёў у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагаціў іх сучаснымі прачытаннямі.

Творы знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, у Расійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Масква), у Германіі (Кобург), муніцыпальным музеі Іспаніі.

Узнагароды і прэміі

правіць

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі «Берасцейская зорка» ў намінацыі «Чалавек года» (1997), дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998). Прызнаны «Чалавекам XX стагоддзя» па версіі Інтэрнацыянальнага Біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія). Уладальнік ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2007). Ганаровы грамадзянін горада Брэста (2019).

Уладальнік дыплома 3-й прэміі за дэкаратыўную кампазіцыю ў тэхніцы гарачай эмалі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэмія імя А. Л. Штыгліца (2012), 1-й прэміі ў намінацыі «Мінулае і сучаснасць» Рэспубліканскай выставы трыенале ДПМ (Мінск, 2016), Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, дыплома лаўрэата ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2017). Пераможца першай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017).

Узнагароджаны медалём князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) (1998), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2000), граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама (2010), ордэнам Францыска Скарыны (2015)[1], ордэнам Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква, 1997), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2002), ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2007).

Зноскі

Спасылкі

правіць