Мікалай Пятровіч Мігун
Мікалай Пятровіч Мігун (17 мая 1951, Докшыцы, Віцебская вобласць — 8 сакавіка 2014) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993). Медаль Францыска Скарыны (2009).
Мікалай Пятровіч Мігун | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 2014 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1993) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ ў 1973 годзе. З 1976 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце, з 1980 года ў Інстытуце прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (з 1993 года намеснік дырэктара, у 2005—2014 гадах — дырэктар). Распрацаваў тэарэтычныя асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, сярод якіх шэсць манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Найважнейшыя вынікі яго даследаванняў адлюстраваны ў першай у свеце манаграфіі па тэорыі з’яў і працэсаў, якія ляжаць у аснове капілярнай дэфектаскапіі «Уводзіны ў тэорыю капілярнага кантролю» (1988) і ў апублікаванай у Германіі манаграфіі «Theoretical principles of liquid penetrant testing» (1999).
Літаратура
правіць- Мігун Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).