Мікалай Пятровіч Панцялей
Мікала́й Пятро́віч Панцяле́й (нар. 10 студзеня 1953, в. Касцюкі, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Мікалай Пятровіч Панцялей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі (да 28 снежня 2010), Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Ганчарэнка | ||||||
Пераемнік | Сяргей Папкоў | ||||||
Нараджэнне |
10 студзеня 1953 (72 гады) |
||||||
Партыя | КПСС (да 1991 г.) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1975 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «радыётэхніка». З 1975 года — інжынер на Мінскім электрамеханічным заводзе, пасля начальнік канструктарскага бюро, начальнік аддзела, намеснік сакратара парткама з правамі райкама, вызваленым сакратаром парткама з правамі райкама, галоўным інжынерам завода. У 1994 годзе прызначаны дырэктарам электрамеханічнага завода.
З 2003 па 2004 гады — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. У 2004—2005 гг. — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У 2005—2006 гг. — першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. З мая 2006 года да снежня 2014 года — міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
правіць- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка, асваенне ў вытворчасці і экспартная пастаўка новага пакалення палявой аўтаматызаванай сістэмы кіравання групоўкай ракетных войск»[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 290 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (3 верасня 2010).(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. № 170 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (3 верасня 2010).(недаступная спасылка)