Мікалай Радзівіл
пералік значэнняў у Вікіпедыі
Імя Мікалай досыць часта ўжывалася ў родзе Радзівілаў. Яго насілі:
- Мікалай Радзівіл Стары (?—1509) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі і віленскі ваявода з 1492 года, кашталян троцкі, намеснік наўгародскі, белзскі і смаленскі.
- Мікалай Радзівіл (каля 1470—1521) — канцлер вялікі літоўскі, падчашы вялікі літоўскі, ваявода віленскі. Сын Мікалая Старога.
- Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, князь, бацька Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі.
- Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вялікі гетман літоўскі (1553—1566, 1576—1584), вялікі канцлер літоўскі (1566), ваявода троцкі.
- Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, князь, сын Мікалая Радзівіла Чорнага.
- Крыштоф Мікалай Радзівіл Пярун (1547-1603) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога.
- Мікалай Фаўсцін Радзівіл (1688—1746) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, ваявода навагрудскі, князь, сын Дамініка Мікалая Радзівіла.
![]() |
Старонка пералічвае неадназначнасці: артыкулы, у назве якіх ёсць гэтае слова.
Калі вы патрапілі сюды па ўнутранай спасылцы, калі ласка, вярніцеся і выпраўце яе так, каб яна паказвала непасрэдна на патрэбны артыкул. |