Мікалай Радзівіл (1470—1521)

(1470—1521) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівіл, 1470—1521)

Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470—1521) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[6]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.

Мікалай Радзівіл
Трубы
Трубы
маршалак вялікі літоўскі
1505 — 1510
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Мікалай Янавіч Кезгайла
9-ы ваявода віленскі
20 чэрвеня 1510 — студзень 1522
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
ваявода троцкі
студзень 1505 — 20 чэрвеня 1510
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Рыгор Станіслававіч Осцік
канцлер вялікі літоўскі
20 чэрвеня 1510 — студзень 1522
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
крайчы вялікі літоўскі
1487 — 1493
Папярэднік Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
Пераемнік Януш Аляксандравіч Гальшанскі[d]
падчашы вялікі літоўскі
1493 — студзень 1505
Папярэднік Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
Нараджэнне 1470[1][2][…]
Смерць 1521[3][1][…] ці студзень 1522[4]
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Стары[5]
Маці Соф’я з Манівідаў[d]
Жонка Альжбета з Саковічаў[5]
Дзеці Мікалай Радзівіл[5], Ян Радзівіл[5], Алена з Радзівілаў[5], Альжбета з Радзівілаў[5], Соф’я з Радзівілаў[d][5] і Станіслаў Радзівіл[d][5]
Дзейнасць афіцэр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Літвы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[6] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць. Быў старостам бельскім. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).

Біяграфія правіць

   
Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г.

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[7].

Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 года, Клецкай бітве 1506 года з татарамі.

 
Невядомы мастак, XVII ст.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж года стаў ваяводам троцкім, з 1510 года — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на з’ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбертам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529).

У 1518 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[6]:

  • Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генеральны жамойцкі
  • Мікалай (каля 1492—1529/1530), біскуп жамойцкі
  • Станіслаў (пам. 1531)
  • Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесніка гарадзенскага і ваўкавыскага
  • Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
  • Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага

Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 года. Спачыў у Віленскай кафедры[8].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Prince Mikalojus 'Amor Poloniae' Radvila // Genealogics — 2003.
  2. Nikolaus von Radziwill // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  3. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-radziwill-h-traby-kanclerz
  4. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 73, 160.
  5. а б в г д е ё ж Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  7. Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net (8 кастрычніка 2010).
  8. Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470—1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць