Мікалай Радзівіл Стары
Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Мікалай Радзівіл | ||
![]() Герб «Трубы» | ||
| ||
---|---|---|
1477 — 1509 | ||
Манарх | Казімір IV Ягелончык Аляксандр Ягелончык | |
Папярэднік | Радзівіл Осцікавіч | |
| ||
1482 — 1586 | ||
Манарх | Казімір IV Ягелончык | |
Пераемнік | Івашка Ільініч | |
| ||
1486 — 1486 | ||
Манарх | Казімір IV Ягелончык | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1450 | |
Смерць | 16 ліпеня 1509 ці 1509[1] | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Радзівілы | |
Бацька | Радзівіл Осцікавіч | |
Жонка | Соф'я з Манівідаў Соф'я з Заслаўскіх Соф'я з Рагацінскіх | |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Войцех, Ганна, Мікалай, Юрый, Ян | |
БіяграфіяПравіць
Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[2] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф’яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф’яй, дачкой князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, і з Соф’яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.
ГалерэяПравіць
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла «Старога»
Мікалай Радзівіл «Стары». Невядомы мастак, XVII ст.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-radziwill-h-traby-wojewoda
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Радзівіл Стары