Мікалай Радзівіл (1546—1589)

(1546—1589) ваявода новагародскі
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівіл (1546-1589))

Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 18 снежня 1589), у родавым шэрагу Мікалай VIIвялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1574—1580), ваявода новагародскі (з 1579).

Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
9-ы Ваявода новагародскі
1579 — 18 снежня 1589
Папярэднік Павел Сапега
Пераемнік Фёдар Тышкевіч
Вялікі лоўчы літоўскі
1574 — 1580
Папярэднік Рыгор Багданавіч Валовіч
Пераемнік Мікалай Нарушэвіч
Староста мазырскі
1576 — 18 снежня 1589
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Юрый Радзівіл
Нараджэнне каля 1546[1]
Смерць 18 снежня 1589(1589-12-18)[2][1]
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Руды[3]
Маці Катажына з Таміцкіх
Жонка Аляксандра з Вішнявецкіх[4][3][…] і Алена з Глябовічаў[d][3][5][…]
Дзеці Юрый Радзівіл[3], Соф’я з Радзівілаў[d][3], Кацярына з Радзівілаў[d][3], Ян Радзівіл[d][3] і Вацлаў Радзівіл[d][3]
Веравызнанне кальвінізм[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшы сын Мікалая Радзівіла Рудога і Кацярыны Таміцкай, брат Крыштафа Радзівіла Пяруна.

Атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў браў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, узяцці Полацка ў 1579 годзе. Вызнаваў кальвінізм.

Валодаў маёнткамі Віжуны, Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічна, Жырмуны ў Лідскім павеце, Мядзел у Ашмянскім павеце, Востраў у Новагародскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце; трымаў Мазырскае стараства (з 1576), Мерацкую дзяржаву.

У першым шлюбе жанаты з Аляксандрай Вішнявецкай. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў трох дачок і сына Юрыя.

Зноскі

  1. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 213. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
  2. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/mikolaj-radziwill-h-traby
  3. а б в г д е ё ж Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 243. — ISSN 1232-7468
  5. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 45. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

Літаратура

правіць