Мікалай Рыгоравіч Залозны
Мікалай Рыгоравіч Залозны (16 кастрычніка 1925 — 7 красавіка 1982) — беларускі мастак.[1]
Мікалай Рыгоравіч Залозны | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1982 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Валянцін Віктаравіч Волкаў, Віталь Канстанцінавіч Цвірка і Аляксандр Пятровіч Мазалёў |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Княжычы Кіеўскай вобласці. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Вучыўся ў Валянціна Волкава, Віталія Цвіркі, Аляксандра Мазалёва. Удзельнік мастацкіх выставак з 1959 года. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1960—1971), з 1971 па 1982 год працаваў выкладчыкам жывапісу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.
Творчасць
правіцьПалотны «Макі» (1968), «Перамога» (1968), «Салдаткі» (1969), «Вярнуўся» (1975), «Чайкі» (1972), «Рабіна» (1975), «Возера Сялява» (1977), «Кветкі і садавіна» (1980). Творы знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у калекцыі сям’і мастака.
Зноскі
- ↑ Мікалай Рыгоравіч Залозны. Колер жыцця(недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2021. Праверана 21 лістапада 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Мікалай Залозны Архівавана 21 лістапада 2021.
- Экспрэсіянізм Архівавана 21 лістапада 2021.
- Фарбы памяці Архівавана 21 лістапада 2021.