Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч

беларускі мовазнавец

Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч (1 студзеня 1953, Лышча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2006), загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч
Дата нараджэння 1 студзеня 1953(1953-01-01) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства[1] і беларуская[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч нарадзіўся 1 студзеня 1953 г. у вёсцы Лышча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры беларускай мовы.

У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове» (пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара Л. М. Шакуна). З 1993 г. загадвае кафедрай гісторыі беларускай мовы.

У 2000 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Словаскладанне ў гісторыі беларускай мовы». Адначасова з гэтым была надрукавана манаграфія «Словаскладанне ў беларускай мове».

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе праблемы гісторыі словаўтварэння ў беларускай мове, графіка-арфаграфічныя і палеаграфічныя асаблівасці помнікаў беларускага пісьменства, інавацыйныя працэсы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Удзельнік шматлікіх міжнародных і агульнадзяржаўных лінгвістычных канферэнцый і сімпозіумаў у Беларусі, Венгрыі, Польшчы, Расіі, на Украіне.

Займаецца складаннем і распрацоўкай вучэбна-метадычных выданняў і дакументаў, неабходных для вучэбнага працэсу ў ВНУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 тамах), галіновай энцыклапедыі «Беларуская мова», энцыклапедыі «Республіка Беларусь».

М. Р. Прыгодзіч з’яўляецца старшынёй экспертнага савета па мовазнаўстве вышэйшай атэстацыйнай каміссіі Рэспублікі Беларусь, членам секцыі філалогіі вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь, членам вучонага савета філалагічнага факультэта, намеснікам старшыні Камітэта па прысуджэнні прэміі імя У.Пічэты (філалогія), а таксама намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Веснік БДУ» (серыя ІV), часопіса «Роднае слова», членам рэдкалегіі часопіса «Беларуская мова і літаратура»

Пра навуковыя зацікаўленні і дасягненні Мікалая Рыгоравіча таксама сведчаць шматлікія працы, сярод якіх манаграфіі «Шчодрасць слова» (1990), «Словаскладанне ў беларускай мове» (2000), слоўнікі «Асобна, разам, праз дэфіс: Слоўнік-даведнік» (1994), «Старабеларускі лексікон» (1997), «Пішам без памылак: асобна, разам, праз дэфіс» (2002), «Слоўнік сучаснай беарускай мовы» (2009, 2010).[2]

Узнагароды правіць

Асноўныя публікацыі правіць

  1. Складаныя прыметнікі ў старабеларускай мове: Аўтарэф. … канд. філал. навук. Мн., БДУ, 1982. 20 с.;
  2. Шчодрасць слова. Мн.: Народная асвета, 1990. 79 с.;
  3. Асобна, разам, праз дэфіс: слоўнік-даведнік. Мн.: Народная асвета, 1994. 256 с.;
  4. Беларуская мова: Najnowsze dzieje języków słowiańskich. Opole (Польшча), 1998. 327 с. (У сааўт.);
  5. Гістарычная граматыка беларускай мовы: зб. практыкаванняў. Мн.: БДУ, 1999. 219 с. (У сааўт.); Архівавана 28 ліпеня 2017.
  6. Словаскладанне ў беларускай мове. Мн.: БДУ, 2000. 227 с.;
  7. Пішам без памылак: разам, асобна, праз дэфіс. Мн.: Парадокс, 2002. 256 с.;
  8. Беларуская мова (прафесійная лексіка): тыпавая вучэбная праграма для выш. навуч. устаноў. Мн.: РІВШ, 2008. 28 с. (У сааўт.);
  9. Слоўнік сучаснай беларускай мовы / Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Прыгодзіча, У. М._Завальнюка. Мн.: Нар. асвета, 2009. — 399 с. (Выд. 2. 2010 г.) (у сааўт.);
  10. Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў. — Мн.: БДУ, 2010. — 184 с. (у сааўт.) Архівавана 31 мая 2017.
  11. Графіка; Гістарызмы; Двухмоўны слоўнік; «Дз»; Дзеканне; «Дж»; Дыграф; Замежных слоў слоўнік // ЭЛіМБел. Т. 2. Мн., 1985. ;
  12. Мовы народаў СССР; Мова-пасрэдніца; Мовы пісьменніка слоўнік // ЭЛіМБел. Т. 3. Мн., 1986.
  13. Неалагізмы; Парны лік; Пасіўны слоўнік // ЭЛіМБел. Т. 4. Мн., 1987.;
  14. «Для простых людей языка русского…» (Сымон Будны і яго «Катэхізіс») // Роднае слова. 1994. № 3.;
  15. Гісторыя беларускага мовазнаўства; Гісторыя беларускай літаратурнай мовы; Карповіч Лявонцій // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 141—156, 254—255;
  16. Гістарызм // Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1997.;
  17. Дзе Прыпяць, Ясельда і Піна… (З гісторыі Піншчыны) // Учёные Пинщины. Мн., 2003.; Дзе хвалі ціхаплыннай Вісліцы… (З лексікі гаворкі вёскі Лышча) // Роднае слова. 2003. № 1.;
  18. «Азъ глаголю вамъ…» З гісторыі літар // Роднае слова. 2003. № 1-12. (Серыя артыкулаў);
  19. Экзатызм; Экзатычная лексіка // Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Мн., 2004.;
  20. І. І. Насовіч як беларускі лексікограф ХІХ ст. // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чыт., прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М. А. Жыдовіч. Мн., 2007. С. 62 −68; Архівавана 13 ліпеня 2018.
  21. Беларусіст з берагоў Дуная // Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 220-годдзю з дня нарадж. І. І. Насовіча. Мн: Права і эканоміка, 2008. С. 92-97; Архівавана 26 лістапада 2018.
  22. З жыццяпісу і гісторыі стварэння «Словаря белорусского наречия» І. І. Насовіча // Там сама. С. 16-28; Архівавана 26 лістапада 2018.
  23. Да пытання аб азяранскай гаворцы (на матэрыяле фальклорна-дыялекталагічных запісаў Е.Раманава // Фальклорная спадчына Р.Шырмы і Г.Цітовіча: вопыт збіральніцкай, навуковай і папулярызатарскай дзейнасці ў кантэксце праблем адраджэння традыцыйнай культуры вёскі: матэр. ІV Міжнар. навук. канф. Мн.: Паркус плюс, 2008. С. 17-21. (У сааўт.);
  24. «Списокъ именъ мужескихъ и женскихъ, несходныхъ съ именами русскаго языка» (1845) П.Шпілеўскага ў гісторыі беларускай анамастыкі // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы: матэр. міжнар. навук. канф. Мн.: Права і эканоміка, 2008. С. 28-31. (У сааўт.); Архівавана 26 лістапада 2018.
  25. Пад псеўданімам «Бhлоруссъ К. К.»: Пра адну з публікацый Каятана Касовіча // Роднае слова. 2008. № 8. С. 41-43;
  26. A fehérorosz (belorusz) nyelv // Európai nyelvművelés. Budapest, 2008. С. 75-78. (У сааўт.); Шляхамі беларускага слова // Роднае слова, 2009, № 2. — с. 7 — 10;
  27. З гісторыі вывучэння аказіянальнай лексікі беларускай мовы // Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя праф. А. І._Наркевіча: зб. навук. прац / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. — Мн., 2009. — c. 320—324; Архівавана 13 ліпеня 2018.
  28. Патрыярх беларускага адраджэння: Да 150-годдзя з дня нараджэння Браніслава Эпімаха-шыпілы // Роднае слова, 2009, № 9. — с._36 — 38; Беларусіст з берагоў Дуная // Zoltán András. — Budapest, 2009. — c. 49 — 54; Архівавана 13 ліпеня 2018.
  29. Л. М. Шакун. Помнікі дзелавой пісьменнасці як крыніцы гісторыі беларускай літаратурнай мовы // Веснік БДУ, серыя IV, 2009. № 2. — с. 18 — 22;
  30. Аказіяналізмы як крыніца папаўнення лексічнага саставу сучаснай беларускай мовы // Веснік БДУ, серыя IV, 2009. № 2. — с. 34 — 36.
  31. Настаўнік, Вучоны, Грамадзянін // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць: зборнік артыкулаў па матэрыялах навуковых чытанняў, прысвечаных памяці прафесара А. І. Жураўскага (27 кастрычніка 2009 года, г. Мінск) / пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Права і эканоміка, 2010. – С. 3 – 8.
  32. Слоўнікавыя практыкаванні як сродак навучання роднай мове: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Склад слова. Лексіка. Марфалогія. Правапіс. // Роднае слова, 2010, № 4. — С. 60 — 63; № 6. — С. 63 — 66 (у суаўт. з В. Раманцэвіч).
  33. Лексікаграфічныя вопыты Паўла Шпілеўскага // Роднае слова, 2010, № 5. — С.35 — 38. Архівавана 26 лістапада 2018.
  34. Даследчык беларускіх кітабаў Антон Антановіч // Роднае слова, 2010, № 6. — С. 34 — 35.
  35. Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў. — Мн.: БДУ, 2010. — 184 с. (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч).
  36. Гэтай мовай я словы любові шапчу… // Красней В. П. Беларуская тэрміналогія: зб. арт. / Рэд. кал.: Э. А. Ялоўская (адк. рэд.) [і інш.]; навук. рэд. М. Р. Прыгодзіч. — Мінск: БДУ, 2011. — 216 с.: іл. — С. 3 — 8.
  37. Беларуская мова ў працах лінгвістаў БДУ // Веснік БДУ, серыя ІV. — 2011, № 2. — С. 28 — 31. Архівавана 13 ліпеня 2018.
  38. Слову роднаму вернасць праз гады // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысв. памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26 -- 27 крас. 2011 г., г. Мінск) / Рэд. кал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. - Мінск: Права і эканоміка, 2011. - 180 с.- С. 3 - 8.
  39. Да пытання аб храналогіі даследаванняў іншамоўных запазычанняў у беларускай мове // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысв. памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26 -- 27 крас. 2011 г., г. Мінск) / Рэд. кал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. -- Мінск: Права і эканоміка, 2011. -- 180 с.-- С. 146-- 149 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч).
  40. Ад Статутаў ВКЛ да сённяшніх праблем беларускай мовы: Да 70—годдзя Германа Бідэра // Роднае слова, 2011, № 10. — С. 37 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч).
  41. Роднай мове ў набажэнстве быць ! // Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову: Матэр. навук.- практ. канф. па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову / Пад рэд. У. Завальнюка, М. Прыгодзіча. — Выданне 2-е, дапоўненае. — Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2011. — С. 32 — 34.
  42. З гісторыі перакладу Евангельскіх тэкстаў на беларускую мову // Святое Евангелле і праблемы перакладу на беларускую мову: Матэр. навук.- практ. канф. па абмеркаванні перакладу Святога Евангелля на сучасную беларускую літаратурную мову / Пад рэд. У. Завальнюка, М. Прыгодзіча. — Выданне 2-е, дапоўненае. — Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены, 2011. — С. 335—341.
  43. На шляху да правапіснай нарматыўнасці // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.- практ. канф., прысвеч. 90 — годдзю БДУ, Мінск, 20 — 21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.] Архівавана 26 лістапада 2018.; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С. 3 — 4.
  44. Старабеларускія лексіконы як спроба графіка-арфаграфічнай кадыфікацыі мовы // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.- практ. канф., прысвеч. 90 -- годдзю БДУ, Мінск, 20 -- 21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.]; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. -- Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. -- С. 77 -- 79.
  45. З клопатам пра лёс славянскіх моў (да 70-годдзя прафесара Германа Бідэра) // Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы: матэрыялы рэсп. навук.- практ. канф., прысвеч. 90 -- годдзю БДУ, Мінск, 20 -- 21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.]; рэдкал.: М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. -- Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. -- С. 157 -- 159 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч).
  46. Міхал Саевіч як даследчык гаворак Беласточчыны // Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні: беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. І. Э. Багдановіч, С. М. Запрудскага — Мінск: Кнігазбор, 2012. — С. 8 — 11.
  47. Лінгвістычная купаліяна // Мова — літаратура — культура: VII Міжнародная навук. канфер., прысвеч. 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа (27-28 верасня 2012 г., Мінск, БДУ): зб. арт. / пад агул. рэд. Т. І. Шамякінай. -Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2012. — С. 198—202 (у суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч). Архівавана 26 лістапада 2018.
  48. Карл Гутшміт (Памяці вучонага) // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 2012, № 1. С. 125—126. Архівавана 13 ліпеня 2018.
  49. Новы слоўнік беларускай мовы. (Рэц.): Піскуноў Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 тысяч слоў). — Мінск: Тэхналогія, 2012. — XVI+1208 с.. Наклад 20 экз. // Роднае слова. 2012, № 4. — С. 51-52.
  50. Не толькі для арабістаў… (Рэц.): Рукапісы татараў Беларусі канца XVII—пачатку XXстагоддзя з дзяржаўных кнігазбораў краіны: каталог /склад.: М. У. Тарэлка, А. І. Цітавец; рэд. бібліяграф. зап. І. П. Гародка; рэдкал.: Н. Ю. Бярозкіна (і інш.). — Мінск: Беларуская навука, 2012. — 221 с. Наклад 200 экз. // Роднае слова, 2012, № 10. — С. 94. (У суаўт.).
  51. І доўжыцца няхай шчасліва новы дзень… (Рэц.): Лепешаў І. Я. Перад змярканнем: зборнік артыкулаў.-- Гродна: «ЮрСаПринт», 2013. — 232 с., іл. // Роднае слова. 2013. № 5.-- С. 46.
  52. Узнаўляючы даўніну, думаем пра будучыню (Рэц.): Дапаможнік для тых, хто навучаецца чытанню і пісьму. Факсімільнае выданне / адк. за выпуск А. А. Суша. — Мінск: ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», 2012. — Тыраж 1 000 экз.; Суша А. А. Буквар у жыцці нашых продкаў (на беларускай, рускай, англійскай мовах). — Мінск: ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», 2012. — 156 с. — Тыраж 1 000 экз. // Роднае слова, 2013, № 6. — С. 49.
  53. Авторская неологизация в современных славянских языках (Філолагі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў праграме XVМіжнароднага з’езда славістаў) // Веснік БДУ, Серыя IV: Філал. Журн. Пед. 2013. № 1. — С. 4.
  54. Індывідуальна-аўтарскія прыслоўі ў беларускай мове: асаблівасці словаўтварэння, функцыянальны статус // Веснік БДУ. Серыя IV: Філал. Журн. Пед. 2013. № 1. — С. 12-16. (Слова мае юбіляр). Архівавана 19 верасня 2017.
  55. У пошуках арфаграфічнага стандарту (Прадмова да пасмяротнага артыкула Ф. Піскунова ў раздзеле «Дыскусіі») // Веснік БДУ. Серыя IV: Філал. Журн. Пед. 2013. № 1. — С. 50-51. Архівавана 13 ліпеня 2018.
  56. Пра беларускую «трасянку» і не толькі … (Да юбілею Герда Генчэля) // Роднае слова. 2013. № 7. — С. 35-36 (У суаўтарстве з А. А. Прыгодзіч).
  57. Авторская неологизация в современных славянских языках // XVМіжнародны з’езд славістаў (Мінск, 20-27 жніўня 2013 г.): тэзісы дакладаў. У 2 т. Т. 1. Мовазнаўства /рэдкал.: А. А. Лукашанец (і інш.). — Мінск: Беларуская навука, 2013. — С. 34.
  58. Валье Николь. Бывае і так //Н. Валье. Мульти: новеллы. Киев, 2013. С. 132—140. (Пераклад М. Прыгодзіча).
  59. [https://web.archive.org/web/20171012125119/http://elib.bsu.by/handle/123456789/92174 Архівавана 12 кастрычніка 2017. Прадмова // Беларуская мова і мовазнаўства: XIX стагоддзе / пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. Мінск: БДУ, 2013. — С. 3-4.]
  60. Хоць і не былі філолагамі па адукацыі // Беларуская мова і мовазнаўства: XIXстагоддзе / пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. Мінск: БДУ, 2013. — С. 127—147.
  61. Аўтарскія неалагізмы: ад аказіянальнасці да ўзуальна-нарматыўнай кадыфікацыі // Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі: зборнік матэрыялаў навук. канф. да 75-годдзя праф. Г. М. Малажай (Брэст, 15 сак. 2013 г.); рэдкал.: М. І. Новік (і інш.). Брэст: Альтернатива, 2013. — С. 11-14.
  62. «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова як спроба літаратурна-моўнай кадыфікацыі пазаслоўнікавай лексікі на пачатку XXIст. // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А. І. Наркевіча: зборнік навуковых прац / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. У 2 т. Т. 1. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2014. — С. 450—455. Архівавана 27 лістапада 2017.
  63. Ён жыў у роднай мове, і ў ёй ён застанецца назаўжды … (Замест прадмовы) // Піскуноў Фёдар. Мова як сістэма: Правапіс у святле камп’ютарна-лінгвістычнага аналізу / склад.: К. Ф. Піскуноў, К. М. Пучынская; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2014. — С. 5-8.
  64. Наступнік Івана Насовіча // Піскуноў Фёдар. Мова як сістэма: Правапіс у святле камп’ютарна-лінгвістычнага аналізу / склад.: К. Ф. Піскуноў, К. М. Пучынская; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2014. — С. 299—305.
  65. (Критика и библиография) Завальнюк У. М., Прыгодзіч М. Р., Раманцэвіч В. К. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы. Мінск, 2013. 808 с. // Социология. 2013. № 4. С. 134—135. Архівавана 28 ліпеня 2017.
  66. «Вялікі слоўнік …» Фёдара Піскунова і кадыфікацыя пазаслоўнікавай лексікі // Роднае слова. 2014. № 5. — С. 32-34.
  67. History of the Belarusian Language// Regional Devolopment and the Baltic Sea Region/ ed. T. Branka , A.Bernarciak. BUP, Uppsala University, 2014. S.29-35 (у суаўтарстве з Elena Korshuk,Sven Gustavsson).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2017. Праверана 21 ліпеня 2017.
  3. Распараджэнне № 219рп ад 19 кастрычніка 2021 г. "Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Літаратура правіць

  • Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 6 / рэдкал.: У.У.Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2015. - С. 226.
  • Прафесары і дактары навук Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта / Склад А. А. Яноўскі. — Мн.: БДУ, 2001. — С. 230.
  • Республика Беларусь: энциклопедия: В 6 т. Т. 6 / Редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск : Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. — С. 260.

Спасылкі правіць