Мікалай Сафронавіч Байкоў

Мікалай Сафронавіч Байкоў[1] (красавік 1915[1], в. Покаць, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 3 кастрычніка 1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Мікалай Сафронавіч Байкоў
Дата нараджэння 1920 ці красавік 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1943(1943-10-03)
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

Мікалай Байкоў нарадзіўся ў 1915[1] годзе ў вёсцы Покаць (цяпер — Чачэрскі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям'і. У 1941[1] годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года чырвонаармеец Мікалай Байкоў быў стралком 78-га стралковага палка 74-й стралковай дывізіі 13-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2].

У канцы верасня 1943 года Байкоў адным з першых у сваім падраздзяленні фарсіраваў Дняпро на поўнач ад Кіева[1]. Удзельнічаў у ўтрыманні плацдарма на заходнім беразе ракі, атрымаў раненне, але поля бою не пакінуў і працягнуў адбіваць контратакі праціўніка, чым спрыяў паспяховай пераправе праз раку сваёй роты[2].

Прапаў без вестак 3 кастрычніка 1943 года[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Мікалай Байкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна і шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Бойков Николай Сафронович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  2. а б в г Бойков Николай Сафронович (руск.). [1]. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 2012-3-7.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Днепр — река героев. Киев, 1983. / стр.287.

Спасылкі

правіць