Мікалай Стэфан Пац

(1623—1684) ваявода троцкі, біскуп віленскі
(Пасля перасылкі з Мікалай Стафан Пац)

Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)

Мікалай Стэфан Пац
Газдава
Газдава
33-і кашталян віленскі
1670 — 1671
Папярэднік Крыштаф Завіша
Пераемнік Андрэй Францішак Катовіч
ваявода троцкі
24 красавіка 1651 — 1670
Папярэднік Мікалай Абрамовіч
Пераемнік Марцыян Аляксандр Агінскі
біскуп віленскі
25 мая 1682 — 8 мая 1684
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Аляксандр Казімір Сапега
Пераемнік Аляксандр Катовіч
староста раканцішскі[d]
28 кастрычніка 1643 — 22 студзеня 1649
Папярэднік Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d]
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч
староста лаварышскі[d]
28 кастрычніка 1643 — 22 студзеня 1649
Папярэднік Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d]
Пераемнік Крыштаф Хадкевіч
староста віжанскі[d]
з 1661
Нараджэнне 1623[1][2]
Смерць 8 мая 1684(1684-05-08)[3][4]
Род Пацы
Бацька Стэфан Пац[6]
Маці Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх[d][6]
Жонка Тэадора Соф’я з Трызнаў[d][7][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[9]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца.

Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651.

У 1655 годзе прысягнуў цару Аляксею Міхайлавічу[10].

Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належаў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.

Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.

Зноскі

  1. Mikołaj Stefan Pac // opac.vatlib.it
  2. Mikołaj Stefan Pac // NUKAT — 2002.
  3. Mikołaj Stefan Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 183. — 377 с.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 14 лютага 2024.
  6. а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 172. — 377 с.
  7. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 173–174, 178, 184. — 377 с.
  8. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 138. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  9. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.
  10. Крестоприводная книга Великого Княжества Литовского 1655 г., w: Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4, Moskwa-Warszawa 1999, s. 51-117.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць