Мікалай Стэфан Пац
Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)
Мікалай Стэфан Пац | ||
Мікалай Стэфан Пац | ||
![]() Герб «Газдава» | ||
| ||
---|---|---|
22 мая 1672 — 8 мая 1684 | ||
Папярэднік | Аляксандр Казімір Сапега | |
Пераемнік | Аляксандр Катовіч | |
| ||
1670 — 1671 | ||
Папярэднік | Крыштаф Завіша | |
Пераемнік | Андрэй Францішак Катовіч | |
| ||
1651 — 1670 | ||
Папярэднік | Мікалай Абрамовіч | |
Пераемнік | Марцыян Аляксандр Агінскі | |
Дзейнасць | ксёндз | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | каля 1623 | |
Смерць | 8 мая 1684 Рудава, Гарадзенскі павет | |
Род | Пацы | |
Бацька | Стэфан Пац | |
Маці | Ганна Рудаміна-Дусяцкая | |
Жонка | Тэадора Трызна (развёўся) | |
Дзеці | няма | |
БіяграфіяПравіць
З шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца.
Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651.
Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належыў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.
Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.
КрыніцыПравіць
- Грыцкевіч А. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 423. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.