Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў

беларускі мастак

Мікала́й Сцяпа́навіч Палянко́ў (19 снежня 1921, Барань2005) — беларускі мастак. Член БСМ з 1956 года[1].

Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў
Дата нараджэння 19 снежня 1921(1921-12-19)
Месца нараджэння Барань
Дата смерці 2005(2005)
Грамадзянства Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССРFlag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж
Вучоба Віцебскае мастацкае вучылішча

БіяграфіяПравіць

З 1938 па 1941 гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1949 годзе паспяхова скончыў Растоўскае мастацкае вучылішча ім. М. Б. Грэкава, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам В. К. Дзежыца і Л. М. Лейтмана. З 1958 года ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах. Жывапісец, працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу. Ствараў партрэты працаўнікоў вёскі, лірычныя пейзажы Гомельшчыны[2].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Гомелі, Беларусь.

Асноўныя творыПравіць

  • «На іспытах» (1954)
  • «У звальненні» (1964—1965)
  • «Завочніца»
  • «Час экзаменаў» (1967)

пра Вялікую Айчынную вайну:Правіць

  • «Бярозавы сок» (1968—1969)[3]

Зноскі

  1. Полянков Н.С. (руск.) . Галерея ДК. Праверана 30 студзеня 2018.
  2. Полянков Н.С. 1921 (руск.) . Соцреализм. Праверана 30 студзеня 2018.
  3. Выставка одной картины «Березовый сок» белорусского живописца Николая Полянкова. (руск.) . Гомельский дворцово-парковый ансамбль. Праверана 30 студзеня 2018.
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.