Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч

гісторык

Мікалай Сцяфанавіч Сташке́віч[1][2] (23 жніўня 1938, в. Мокрае, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці — 18 жніўня 2011, Мінск[3]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1994).

Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
Дата нараджэння 23 жніўня 1938(1938-08-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2011(2011-08-18) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка
Вядомыя вучні Ігар Аляксандравіч Марзалюк, Вадзім Францавіч Гігін і Андрэй Уладзіміравіч Унучак[d]
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» медаль Францыска Скарыны
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Мокрае (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў вясковую школу[3], працаваў мантажнікам на гідрашахце № 4 у горадзе Енакіева (Украіна), затым — тры гады слесарам на заводзе «Электрарухавік» у Магілёве[4]. Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1967 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя». Яго навуковым кіраўніком быў прафесар Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка[4]. З 1967 года М. Сташкевіч працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1976—1990[3]), загадчыка аддзела гісторыі палітычных партый сацыялістычнай арыентацыі арыентацыі (1991—1992[3])[5]. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Идеологическая работа большевиков Белоруссии в годы гражданской войны (1919—1920 гг.)»[4][3]. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Общественное движение в Беларуси: основные идейные течения и политические партии (1917—1920 гг.)»[4].

У 1992—1999 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфармацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999—2005 гадах (з лістапада 1999 года[1][2]) выконваючы абавязкі дырэктара і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2005 года прафесар кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[5].

У 1998—2003 гадах быў старшынёй экспертнага савета, з 2003 года членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар больш за 200 навуковых прац[5], у тым ліку манаграфій. Даследаваў пытанні беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, фарміраванне класаў і палітычных партый, грамадскіх рухаў, станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі, сацыяльна-класавыя адносіны ў савецкі час[1][2].

Быў членам бюро навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, старшынёй секцыі па падрыхтоўцы вучэбнай літаратуры па гісторыі Дзяржаўнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, членам савета ўніверсітэта па абароне дысертацый на суісканне ступені доктара гістарычных навук[5]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя: праблемы выкладання», выданняў Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т.; Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т.; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.[5].

Падрыхтаваў пяць дактароў і дзевяць кандыдатаў гістарычных навук[5].

Сярод апублікаваных прац:

  • Идеологическая работа большевиков Белоруссии в годы гражданской войны (1919—1920 гг.) [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата исторических наук. (07.00.01) / Ин-т истории партии при ЦК КПБ филиал ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск : [б. и.], 1973. — 33 с
  • Непазбежнае банкруцтва: З гісторыі барацьбы палітычных партый у Беларусі 1917—1925 гг. — Мінск : Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы», 1974. — 140, [1] с.
  • На защите идей Октября. Из истории идейно-политической борьбы в Белоруссии в годы гражданской войны. — Мн., 1978.
  • Октябрьская революция в Белоруссии: Классы и политические партии в 1917 году. — Мн., 1979.
  • Почему не состоялась БНР? Из истории борьбы за белорусскую национальную государственность. — Мн., 1980 (разам з І. І. Коўкелем).
  • Вялікі Кастрычнік у Беларусі. Барацьба і ўзаемаадносіны палітычных партый. Люты — лістапад 1917 г. — Мн., 1985.
  • Дары данайцев: Идеология и политика национализма: Критический анализ. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
  • Становление и крушение однопартийной системы СССР (1917—1991). — Гомель, 1995 (у сааўтарстве).
  • Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: Учеб. пособ. — Ч. 1—3. — Гомель, 1993 (у сааўтарстве).
  • Политические партии в Беларуси: Учеб. пособ. — Мн., 1994 (у сааўтарстве).
  • Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа. 2-е выд. — Мн., 1997 (разам з Г. С. Марцулем).
  • Гісторыя Беларусі. Вучэб. для студэнтаў ВНУ: У 2 ч. — Ч. 2. — Мн., 2003.
  • З ідэяй аб нацыянальнай незалежнасці : Да 85-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі // Адукацыя і выхаванне. — 2003. — № 3.
  • Идеология белорусской государственности в системе национальных ценностей: основные этапы её осмысления и реализации в конце XIX — начале XX века // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2004. — № 5.
  • Асветнікі зямлі Беларускай. X — пачатак XX ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.
  • Трудный путь государственности / Беларуская думка, студзень 2008. — С. 28—33.

Узнагароды і ўшанаванне памяці

правіць

75-годдзю з дня нараджэння Мікалая Сташкевіча быў прысвечаны 28-ы выпуск «Гісторыка-археалагічнага зборніка» Інстытута гісторыі НАН Беларусі, які змяшчае раздзел «Памяці М. С. Сташкевіча»[3]. У 2012 годзе выйшла ў свет кніга «Проблемы формирования белорусской государственности в XX — начале XXI века: избранные труды Н. С. Сташкевича» з прадмовай А. М. Рубінава[3].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б в ЭГБ 2001.
  3. а б в г д е ё ж Николай Сташкевич. Учёный-историк из Мокрого (руск.) (Праверана 1.5.2023) // Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя»
  4. а б в г Николай Стефанович Сташкевич: выдающийся учёный и педагог Архівавана 1 мая 2023. (руск.) (Праверана 1.5.2023) // «Вышэйшая школа»: навукова-метадычны і публіцыстычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 36—37. — Минск: РИВШ, 2018.
  5. а б в г д е Сташкевич Николай Стефанович (Праверана 1.5.2023) // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Минск : БГЭУ, 2008. — С. 116—117. — 352 с. — ISBN 978-985-484-515-9. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.;
  • Скараход А. В. Сташке́віч Мікалай Сцяфанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сташке́віч Мікалай Сцяфанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 423—424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Коратка аб аўтарах // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с.

Спасылкі

правіць